Юрый Гарадзецкі
| Юрый Гарадзецкі | |
| Прафесія: | оперны спявак |
|---|---|
| Тэатр: | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета |
| Ролі: | гл. у тэксце |
Юрый Гарадзецкі — беларускі оперны спявак, тэнар, з 2006 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета[1].
Змест |
Адукацыя [правіць]
У 2002 годзе скончыў Магілёўскі музычны каледж па класе «харавое дырыжыраванне», а ў 2007 годзе — Беларускую акадэмію музыкі (клас Л. Івашкова)[1].
Атрымаў прэмію Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006, 2008 гг.). Удзельнічаў у майстар-класах Міжнароднай акадэміі музыкі ў Ніцы[1].
У 2008-09 гг. вучыўся ў Вышэйшым інстытуце музыкі ў Модене (Італія, клас Райны Кабаіванска(руск.) бел.). У 2009-10 гг. займаўся пад кіраўніцтвам Жазэ ван Дама(руск.) бел. ў опернай студыі Музычнай капэлы каралевы Елізаветы (Бельгія). З 2011 г. — удзельнік Моладзевай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы[1].
З 2006 г. — саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь[1].
Рэпертуар [правіць]
- Ленскі («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага)
- Свеціловіч («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана)
- Янак («Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда)
- Моцарт («Моцарт і Сальеры(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава)
- Альфрэд («Травіята» Д. Вердзі)
- Таміна («Чароўная флейта» В. А. Моцарта)
- Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар(руск.) бел.» А. Барадзіна)
- Альмавіва («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні
- Партыя тэнара ў Рэквіеме Моцарта
Узнагароды [правіць]
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Л. П. Александроўскай (Мінск, 2004 г.)
- Лаўрэат Адкрытага ўсерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, 2006 г.)
- Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Ф. Віньяса (Барселона, 2007 г.)[2]
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў імя Р. Яхіна (Казань, 2007 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя Каралевы Елізаветы(руск.) бел. (Брусель, 2008 г.)
- Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшка (Варшава, 2010 г.)[3][4]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Юрий Городецкий (руск.)
- ↑ Юрий Городецкий: Музыка — это не сила звука (руск.)
- ↑ Юрый Гарадзецкі
- ↑ 7th International Stanisław Moniuszko Vocal Competition (англ.)
Спасылкі [правіць]
- Юрий Городецкий (руск.)