Юстын Поль
Юстын Поль | |
---|---|
Нараджэнне | 1802 |
Смерць | 1831 |
Веравызнанне | каталіцтва |
Адукацыя | |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | правазнаўства |
Бітвы |
Юстын Рамуальд Поль (польск.: Justyn Romuald Pol; 1802—1831) — філарэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстання на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Падчас навучання далучыўся да суполкі філарэтаў, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Стаў адным з арганізатараў Лістападаўскага паўстання ў Ашмянах[1]. Разам з Юзафам Зянковічам, Юзафам Шчэпінскім, Ігнатам Янкоўскім і Ігнатам Клюкоўскім быў сябрам Віленскага Камітэта, якія былі накіраваны ў Ашмянскі павет[2]. Падчас паўстання ажыццяўляў нагляд за дзейнасцю партызанскіх атрадаў з дробнай шляхты[3]. Загінуў падчас паўстання. З пашпартам памерлага Юстына Поля брат Адама Міцкевіча Францішак Міцкевіч, удзельнік паўстання, змог перайсці мяжу з Прусіяй, пасля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам.
Зноскі
- ↑ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (wersja cyfrowa)
- ↑ За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007, с. 7. (фрагмент)
- ↑ Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 236. (wersja cyfrowa)