Якопа Франчэска Рыкаці
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Якопа Франчэска Рыкаці | |
| Jacopo Francesco Riccati | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
15 красавіка 1754 (77 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Вядомы як: |
матэматык, механік |
Якопа Франчэска Рыкаці (28 мая 1676, Венецыя - 15 красавіка 1754, Трэвіза) — італьянскі матэматык і механік. Асноўныя матэматычныя працы адносяцца да інтэгральнага вылічэння і дыферэнцыяльных раўнанняў (у прыватнасці, ім былі распрацаваны метады інтэгравання дыферэнцыяльных раўнанняў, заснаваныя на падзеле зменных і на паніжэнні парадку раўнання), а таксама дыферэнцыяльнай геаметрыі. Яго імя шырока вядома дзякуючы так званаму раўнанню Рыкаці («Animadversationes in aequationes differentiales secundi gradus», 1724). Займаўся таксама гідрадынамікай і інжынернай дзейнасцю, яго гідрадынамічныя разлікі выкарыстоўваліся для збудавання дамбаў і плацін ў Венецыі.
Літаратура [правіць]
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.550
Спасылкі [правіць]
- Jacopo Francesco Riccati (MacTutor)
- Riccati, Jacopo Francesco (Encyclopedia.com)
- Jacopo Riccati (Wikipedia, ital.)
- Riccati's Grave in the Cathedral of Treviso (Italy)