Янка Жамойцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Жамойцін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 студзеня 1922(1922-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 2003(2003-04-25) (81 год)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Магіла Янкі Жамойціна на Праваслаўных могілках у Варшаве

Янка Жамойцін (28 студзеня 1922, в. Клімавічы, цяпер частка в. Семашкі, Лідскі раён, Гродзенская вобласць — 25 красавіка 2003) — беларускі пісьменнік-публіцыст, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1929—1936 г. вучыўся ў польскай школе ў Скрыбаве і Шчучыне, у 1936—1939 — у польскай гімназіі ў Варшаве, у 1939—1941 — у савецкай дзесяцігодцы ў Лідзе. Падчас ІІ сусветнай вайны на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі займаўся арганізацыяй навучання дзяцей на беларускай мове ў Лідскай акрузе. У верасні 1942 паступіў на апошні курс сярэдняй школы ў Навагрудак. У 1943 кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі накіраваны ў Саюз беларускай моладзі.

У ліпені 1944 пакінуў Беларусь, быў у Германіі, у 1945 пераехаў у Польшчу. Арыштоўваўся ў лістападзе 1945 органамі МДБ. Закончыў у Жэшаве прафесіянальны інстытут права і адміністрацыі (1949). У снежні 1949 арыштаваны паўторна і асуджаны ў Мінску на 25 гадоў. Вызвалены з ГУЛАГа ў 1956. Вярнуўся ў Варшаву ў 1957. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1970), атрымаў ступень магістра адміністрацыі. Жыў і працаваў у Варшаве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках тыднёвіка «Ніва» ў 1965. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-даследаванне «Шляхам „Іліяды“ Гамера» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твора на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданнях. Апублікаваў (1996) біяграфічную аповесць «З перажытага».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі Польшчы: Другая палова XX стагоддзя: Зборнік / Уклад. Я.Чыквіна. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000.
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.