Ян Краінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Краінскі

Нараджэнне 1625
Смерць 13 мая 1685(1685-05-13)[1]
Пахаванне
Бацька Валянцін Грацыян[d]
Дзеці Ян Крыштаф Краінскі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Крыштап Краінскі (Грацыян, польск.: Jan Krzysztof Kraiński; 1625 — 1685) — дзеяч кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім, пастар і гісторык кальвінскай царквы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам чэшскага выгнанца і пастара Валянціна Грацыяна (Valent Gratian), які быў вымушаны накінуць Чэхію пасля знакамітай бітвы на Белай гары ў 1620 годзе, у якой перамагла каталіцкая ліга[2].

Прозвішча Грацыян (Грац’ян) Ян змяніў на Краінскі пасля 1643 г., магчыма, пад уплывам аўтарытэту вяломага кальвінскага палеміста Крыштапа Краінскага (1556—1618), сына Андрэя[2].

У 1643 годзе Ян Грацыян змяніў прозвішча на Краінскі. Абраць такі «псеўданім», магчыма, падштурхнуў усеагульна прызнаны сярод кальвіністаў Рэчы Паспалітай абодвух народаў аўтарытэт вядомага палеміста Крыштапа Краінскага (1556—1618), які меў сына Яна[2].

Суперінтэндант кальвінскіх збораў на Падляшшы. Пасля сканчэння адукацыі ў 1658 г. заняў пасаду надворнага казнадзея Багуслава Радзівіла. У 1660 г. быў паслом Кейданскага канвента ў Англію, шукаючы там матэрыяльнай падтрымкі для збораў ВКЛ. Меў пры сабе асабісты ліст Багуслава Радзівіла да караля Карла II[2].

У Лондане пазнаёміўся з Багуславам Хілінскім, які займаўся пошукам сродкаў на выданне Бібліі на літоўскай мове. Я. Краінскі заблакаваў друк перакладу, што выклікала негатыўную рэакцыю з боку Б. Хілінскага[2].

«A relation of the distressed state of the church of Christ». 1661, Лондан

Другое пасольства Я. Краінскага ў Лондане было ў цэлым безвыніковым. Тым не менш, у сталіцы Англіі была выдадзена брашура «Рэляцыя пра гаротны стан Царквы Хрыстовай» яго аўтарства, з апісаннем жудасных наступстваў войнаў, якія больш за 15 год вынішчалі ВКЛ[2].

Памёр Я. Краінскі ў 1685 г. у Венграве на Падляшшы. Пахавала яго ўласным коштам князёўна Людвіка Караліна Радзівіл[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Імя жонкі не ўстаноўлена. Яго сын Ян, пастар, з’яўляецца аўтарам дыярыўша за 1682—1710 гг[2].

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-krzysztof-krainski
  2. а б в г д е ё ж Продкі Адама Міцкевіча — дзеячы Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім / Зміцер Юркевіч // Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць / [укладальнікі: А. І. Бокун, А. У. Унучак, Ю. А. Бачышча]. — Мінск. — 2018. — Вып. 3. — С. 197―209