Яўген Меркіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Меркіс
Род дзейнасці журналіст, краязнавец, палітычны вязень
Дата нараджэння 8 лістапада 1986(1986-11-08) (37 гадоў)
Грамадзянства
Член у

Яўген Меркіс (нар. 8 лістапада 1986) — беларускі журналіст, краязнаўца, мясцовы актывіст з Гомеля. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Як мясцовы актывіст Меркіс займаўся фіксацыяй недапрацовак і парушэнняў у дзейнасці гарадскіх служб Гомеля, пісаў звароты ў мясцовыя інстанцыі, пра што рабіў справаздачы ў сваіх сацсетках і ў СМІ, у прыватнасці на гэтую тэму ён пісаў матэрыялы для «Зялёнага партала». Ствараў падкаст пра беларускія рэгіёны «Глыбінны народ» (праект Цэнтру новых ідэй), дзе, у тым ліку, размаўляў з іншымі мясцовымі актывістамі Беларусі[2].

Як краязнаўца Яўген Меркіс шмат гадоў праводзіў экскурсіі па Гомелю, неаднаразова ўдзельчінаў у фэсце экскурсаводаў, таксама ствараў выпускі тэматычнага падкасту «Так склалася гістарычна», пісаў артыкулы для гомельскага краязнаўчага партала «Наш край» (Меркіс пазначаны як аўтар у некалькіх тысячах матэрыялах на сайце)[3].

Як журналіст ствараў матэрыялы для мясцовых выданняў, таксама матэрыялы, створаныя Меркісам, выкарыстоўвалі ў сваіх сюжэтах «Белсат», «Радыё Свабода» і іншыя. За гэтую сваю працу Меркіс неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, атрымліваў штрафы і суткі арышту. У сувязі з гэтым для абароны сваіх правоў Яўген Меркіс звяртаўся ў Камітэт ААН па правах чалавека[4].

Спрабаваў сябе як дызайнер, працы выкладаў на ўласнай старонцы ў Pinterest.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, ад якой у 2017 атрымаў прэмію «За адданасць прафесіі»[5].

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Меркіс быў затрыманы 13 верасня 2022 года пасля вобшуку, далей быў змешчаны ў мясцовы гомельскі СІЗА. Пазней яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)[6].

Праз тыдзень, 21 верасня 2022 года, шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр, Яўген Меркіс быў прызнаны палітычным зняволеным[7].

У маі 2023 года Меркіса прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі па артыкулах «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні», магчыма, за перадачу фота расійскай вайсковай тэхнікі інтэрнэт-рэсурсам, аднесеным да «экстрэмісцкіх»[8].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]