Яўген Міхайлавіч Стэльмах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Міхайлавіч Стэльмах
Дата нараджэння 11 мая 1923(1923-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1951(1951-06-01) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Гады службы 1941—1951
Званне
Старшы лейтэнант ВПС СССР
Старшы лейтэнант ВПС СССР
Часць 18-ы гвардзейскі Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава II ступені знішчальны авіяцыйны полк
Пасада камандзір звяна
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна

Яўген Міхайлавіч Стэ́льмах[1] (11 мая 1923, вёска Вязаўніца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 1 чэрвеня 1951) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, карэйскай вайны 1950—1953 гадоў, Герой Савецкага Саюза (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі аэраклуб у 1941 годзе, Чарнігаўскую ваенную авіяшколу лётчыкаў у 1943 годзе. Лётчык-знішчальнік старшы лейтэнант Я. Стэльмах удзельнічаў у паветраных баях на Курскай дузе, суправаджаў караблі на Белым моры, Паўночным Ледавітым акіяне. У час карэйскай вайны 1950—1953 гг. камандзір звяна старшы лейтэнант Стэльмах у складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса ўдзельнічаў у паветраных баях. 1 чэрвеня 1951 года Яўген Стэльмах збіў бамбардзіроўшчыка праціўніка В-29 і падбіў другі, аднак сам быў збіты варожым знішчальнікам. Прызямліўшыся на парашуце, уступіў у бой з дыверсійнай групай праціўніка і, каб не трапіць у палон, застрэліўся. Пахаваны на Рускіх вайсковых могілках у горадзе Люйшунь (Кітай).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]