60-ы батальён дапаможнай паліцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
60-ы батальён дапаможнай паліцыі
Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/60
Гады існавання 19431944
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне начальнік паліцыі парадку Беларусі[1]
Уваходзіць у шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя)
Тып дапаможная паліцыя
Удзел у Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна

60-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[2] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/60) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.

Набор у батальён[правіць | правіць зыходнік]

Батальён арганізоўваўся на ўзор 48-га. Прапагандыстам з беларускага боку быў у гэтым батальёне Васілевіч, настаўнік паводле прафесіі, былы падхарунжы польскай арміі.

Шлях батальёна[правіць | правіць зыходнік]

Батальён існаваў са жніўня (паводле іншых звестак, з верасня) 1943 года і кватараваў у Снове, пад Баранавічамі, а з лютага 1944 года ўжо ў Баранавічах. Вядома, што ў лістападзе 1943 года браў удзел у сутыкненнях з партызанамі. Дзякуючы выхаваўчай працы Васілевіча, 60-ы батальён існаваў аж да эвакуацыі з Беларусі. Афіцыйна быў расфармаваны 19 красавіка 1944 года, а жаўнеры былі пераведзеныя ў брыгаду Зіглінга, а потым у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС.

Зноскі

  1. Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941-1945. — Масква: «Вече», 2008. — С. 320. — 426 с.
  2. Сьпіс назоваў батальёнаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]