Biely Odpor
Biely Odpor | |
---|---|
Жанры |
панк-рок Oi! рок супраць камунізму |
Гады | 1993 — 2003 |
Краіна | Славакія |
Горад | Браціслава |
Мовы песень | славацкая |
Лэйблы |
«Victory Records» «Vagos Records Engerau» |
Склад | Ондрэй Дзюрыца і іншыя |
«Biely Odpor» (бел.: Белы адпор) — славацкі гурт, які грае ў жанры рок супраць камунізму. Галава гурта — Ондрэй Дзюрыца, з 2019 года спікер НПНС.
Неанацызм[правіць | правіць зыходнік]
Ондрэй Дзюрыца заяўляў у адказ на артыкул у «Nový čas»:
Пазоўнік адмаўляў, што у гурта былі заўзятары, асабліва з шэрагу неанацыстаў. Сувязь гурта ў артыкуле з меркаваным расізмам не мае ніякіх фактычных падстаў. У артыкуле няма прыкладу групавой альбо сольнай працы заяўніка. У тэкстах песень абвінавачаных не бачныя ідэі перавагі белай расы, вызначэння ворага, які нясе адказнасць за сацыяльныя праблемы, міжнародныя змовы і да таго падобнаеАрыгінальны тэкст (славацк.)Žalobca poprel, že by skupina mala fanúšikov najmä z radov neonacistov. Spájanie kapely s údajným rasizmom je bez akéhokoľvek skutkového základu v článku. V článku nie je uvedený žiadny príklad z tvorby skupiny alebo sólovej tvorby žalobcu. Z textov piesní nie sú zrejmé žalovaným uvádzané myšlienky nadradenosti bielej rasy, označovanie nepriateľa, ktorému sa prisudzuje zodpovednosť za spoločenské nešváry, medzinárodné konšpirácie a podobne.
Аднак у песні «Hriechom proti rase» (бел.: Грэхам супраць расы) ёсць наступныя радкі:
Мы пакараем кожнага здрадніка расы, гэты дотык будзе пагібельным. Хто супрацьстаіць нам, пакаштуе пах смерці! Усталюем шыбеніцу, хутка прыйдзе наш час, дзень расплаты набліжаецца, я ўжо чую ворагаў плач. Аб’явім нястомную барацьбу зь імі, яны павінныя пакутаваць з кожным уздыхам! Грэх супраць крыві і расы заслугоўвае самага жорсткага пакарання — найцяжэйшага пакаранняАрыгінальны тэкст (славацк.)Ako chápať slová ako: „Potrestáme každého zradcu rasy, tento dotyk bude osudný. Kto sa nám postaví, okúsi pach smrti! Stavajme šibenice, onedlho príde náš čas, deň odplaty sa blíži, už počujem nepriateľov plač. Vyhlásme im neúprosný boj, každým nádychom musia trpieť! Hriech proti krvi a rase si zaslúži ten najukrutnejší trest – najťažší trest.
У песні «Prvý muž národa» (бел.: Першы мужчына нацыі) праслаўляецца Ёзаф Ціса, прэзідэнт Першай Славацкай Рэспублікі, якая фактычна была марыянетачнай дзяржавай Нямеччыны. Тэкст песні «Hudba tvojho svedomia» (бел.: Музыка твайго сумлення) відавочна расісцкі. У прыпеўцы гаворыцца:
Музыка падобная да крышталю, танец пранікае ў цела. Гэтая кроў чыстая, злучыла нас усіх, белая сіла ... Выбух басоў аднойчы ўсё скончыць, не будзе хіп-хопу, рэгі, рэпу, джазу і соўлу, гул малпаў назаўжды згубіцца, будучыня — белы рок-н-рол.Арыгінальны тэкст (славацк.)Hudba je ako kryštáľ, tanec vniká do tela. Táto krv je čistá, všetkých nás spojila, white power… Výbuch basov raz všetko ukončí, nebude hip-hop, reggae, rap, džez ani soul, hukot opíc sa navždy stratí, budúcnosť je biely rock and roll.
Альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- На вокладцы альбома «Vitazstvo alebo smrť» ёсць падзякі неанацысцкім гуртам «VLAJKA», «ZÁŠŤ 88», «KONKWISTA 88», «ADL 122», «CORONA FERREA», «KRÁTKY PROCES» і «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню, незалежна ад наступстваў і ахвяр...» Напрыканы ж: «Верны сабе, шчыльна наперад».
- На адваротным баку вокладкі альбома «Slobody sen» — прывітанне, напрыклад, іншага неанацысцкага гурта «Krátky proces», і падзякі некалькім неанацысцкім гуртам. З чэшскай нацысцкай сцэны гэта «Vlajka». Ёсць таксама надпіс «White Power».
- На вокладцы альбома «The Best of» — знаходзіцца падзяка «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню,» а таксама прывітанне неанацысцкаму гурту «Ancestors».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]
«Skins' songs vol. 3» (1996)
Альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- «Live» (1994)
- «Hlas krvi» (1996, 2000)
- «Vitazstvo alebo smrť» (1996)
- «Slobody sen» (1999)
- «The Best of» (2003)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Biely Odpor - Дыскаграфія (1996 - 2003) (88nsm.com)
- Biely Odpor | Дыскаграфія | Discogs
- JÁN BENČÍK. Neonacista skandujúci „Sieg heil!“ hovorcom parlamentnej strany? (славацкая мова) // Denník N. — 4.12.2019.