Прэзідэнт Славакіі
Прэзідэнт Славакіі — глава дзяржавы ў Славакіі, які здзяйсняе галоўным чынам цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасці, прызначае прэм'ер-міністра.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Упершыню пасада прэзідэнта з'явілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Першым і адзіным прэзідэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 да красавіка 1945 Іозеф Ціса.
Пасля распаду Чэхаславакіі паўнамоцтвы прэзідэнта прыняў на сябе прэм'ер-міністр Уладзімір Меч'яр, пасля чаго Міхал Ковач быў выбраны прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін парламентам. Калі пасля заканчэння яго паўнамоцтваў парламент не змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзідэнта прынялі прэм'ер-міністр і спікер парламента. Пасля таго, як парламент на працягу года не змог узгадніць кандыдатуру прэзідэнта, былі занесены папраўкі ў канстытуцыю, па якіх прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па сістэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50 % галасоў.
Рэзідэнцыяй прэзідэнта Славакіі з'яўляецца пабудаваны ў 1760 годзе Палац Грасалкавічаў.
Спіс прэзідэнтаў [правіць]
Першая рэспубліка [правіць]
| [*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
|---|---|---|---|---|
| - | Ёзэф Ціса | 26 кастрычніка 1939 | 4 красавіка 1945 | |
Сучасная Славакія [правіць]
| [*] | Прэзідэнт | Уступіў на пасаду | Пакінуў пасаду | |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Міхал Ковач | 2 сакавіка 1993 | 2 сакавіка 1998 | |
| 2 | Рудольф Шусцер | 15 чэрвеня 1999 | 15 чэрвеня 2004 | |
| 3 | Іван Гашпаравіч | 15 чэрвеня 2004 | цяпер на пасадзе | |
Прэм'ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта:
- Уладзімір Меч'яр (1 студзеня — 2 сакавіка 1993)
- Уладзімір Меч'яр (2 сакавіка — 30 кастрычніка 1998) і Іван Гашпаравіч (14 ліпеня — 30 кастрычніка 1998)
- Мікулаш Дзурында (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999) і Іозеф Мігаш (30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999)
Штандар прэзідэнта [правіць]
-
Штандар прэзідэнта Першай рэспублікі (1939 – 1945)
Спасылкі [правіць]
Афіцыйны сайт прэзідэнта Славацкай Рэспублікі
| Краіны Еўропы: прэзідэнты | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Беларусь | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Ірландыя | Ісландыя | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Македонія | Мальта | Малдовы | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Эстонія |
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |