Bluetooth
| Bluetooth | |||
| Узровень (па мадэлі OSI): |
Прыкладны[крыніца не азначана 550 дзён] |
||
|---|---|---|---|
| Створаны ў: | |||
| Прызначэнне пратаколу: |
Бесправодная сувязь паміж прыладамі на адлегласці да 100 метраў (клас I) |
||
| Спецыфікацыя: |
IEEE 802.15.1 |
||
| Распрацоўшчык: |
Bluetooth SIG |
||
Bluetooth ці блютуc (/bluːtuːθ/, перакладаецца як сіні зуб, названы ў гонар Харальда I Сінезубага[2][3]) — вытворчая спецыфікацыя бесправодных персанальных сетак (англ.: Wireless personal area network, WPAN). Bluetooth забяспечвае абмен інфармацыяй паміж такімі прыладамі як персанальныя камп'ютары (настольныя, кішэнныя, ноўтбукі), мабільныя тэлефоны, прынтары, лічбавыя фотаапараты, мышкі, клавіятуры, джойсцікі, навушнікі, гарнітуры на надзейнай, таннай, паўсюдна даступнай радыёчастаце для блізкай сувязі.
Bluetooth дазваляе гэтым прыладам злучацца, калі яны знаходзяцца ў радыусе да 200 метраў адзін ад аднаго (адлегласць моцна залежыць ад перашкод), нават у розных памяшканнях.
Змест |
Назва і лагатып [правіць]
Слова Bluetooth — пераклад на англійскую мову дацкага слова «Blåtand» («Сінезубы»). Гэтую мянушку меў кароль Гаральд I, які кіраваў ў X стагоддзі Даніяй ды часткай Нарвегіі, і аб'яднаў варагуючыя дацкія плямёны ў адзінае каралеўства. Маецца на ўвазе, што Bluetooth робіць тое ж самае з пратаколамі сувязі, аб'ядноўвае іх у адзіны ўніверсальны стандарт. Хоць «blå» у сучасных скандынаўскіх мовах азначае «сіні», у часы вікінгаў яно таксама магло азначаць «чорнага колеру». Такім чынам, гістарычна правільна было б перакласці дацкае Harald Blåtand хутчэй як Harald Blacktooth, чым як Harald Bluetooth.
Лагатып Bluetooth з'яўляецца спалучэннем двух нардычных («скандынаўскіх») рун «хаглаз»
(Hagall) — адпаведнік лацінскай H і «беркана»
(Berkanan) — лацінская B. Лагатып падобны на больш стары лагатып для Beauknit Textiles, падраздзялення карпарацыі Beauknit. У ім ужываюцца зліццё адлюстраванай K і В для «Beauknit», ён шырэйшы і мае закругленыя вуглы, але ўвогуле ён такі ж.
Гісторыя стварэння і развіцця [правіць]
Спецыфікацыя Bluetooth была распрацавана групай Bluetooth Special Interest Group (Bluetooth SIG), што была заснавана ў 1998 годзе. У яе ўвайшлі кампаніі Ericsson, IBM, Intel, Toshiba ды Nokia. У далейшым Bluetooth SIG ды IEEE дасягнулі пагаднення, на аснове якога спецыфікацыя Bluetooth стала часткай стандарту IEEE 802.15.1 (дата апублікавання — 14 чэрвеня 2002 года). Работы па стварэнні Bluetooth кампанія Ericsson Mobile Communication пачала ў 1994 годзе. Першапачаткова гэта тэхналогія была прыстасавана пад патрэб сістэмы FLYWAY у функцыянальным інтэрфейсе паміж падарожнікамі і сістэмай.
| Клас | Максімальная магутнасць, мВт | Максімальная магутнасць, дБм | Радыус дзейнасці, м |
|---|---|---|---|
| 1 | 100 | 20 | 100 |
| 2 | 2,5 | 4 | 10 |
| 3 | 1 | 0 | 1 |
Кампанія AIRcable стварыла Bluetooth-адаптар Host XR з радыусам дзейнасці каля 30 км.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Bluetooth traveler. www.hoovers.com. Праверана 2010-06-04/lang=en.
- ↑ About the Bluetooth SIG (англ.) . Bluetooth SIG. Праверана 20 сакавіка 2008. (недаступная спасылка — гісторыя)
- ↑ Jim Kardach. How Bluetooth got its name (англ.) . United Business Media (3 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 20 сакавіка 2008.
Спасылкі [правіць]
- Bluetooth tutorial
- Спецыфікацыі (англ.)
- Yaniv Shaked, Avishai Wool. Cracking the Bluetooth PIN
- NFC Forum
- Bluetooth 3.0 амаль готаў. CNews (10 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2010.
| Доступ у Інтэрнэт (тэхналогіі перадачы даных) | |
|---|---|
| Правадныя | xDSL · DOCSIS · Ethernet · FTTx · PON · Камутаваны доступ · ISDN · Сувязь па ЛЭП |
| Бесправодныя | Wi-Fi · iBurst · DECT · WiBro/WiMAX · UMTS-TDD · HSPA · EV-DO · Спадарожнік · LTE · Wireless USB · GPRS · EDGE · WiGig |
http://www.youtube.com/watch?feature=player_detailpage&v=396rePcSugg#t=10s