IBM

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
International Business Machines Corporation
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

NYSE: IBM
NASDAQ: IBM
Складнік Dow Jones
Складнік S&P 500

Дэвіз кампаніі

«Think!» (англ.: «Думай!»)

Год заснавання

Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША
16 чэрвеня 2011 года

Заснавальнікі

Томас Джон Уотсан

Размяшчэнне

Арманк, Нью-Ёрк, ЗША

Ключавыя фігуры

Джыні Ромеці (прэзідэнт і CEO)
Самуэль Пальмізана (старшыня савета)

Галіна

Інфармацыйныя тэхналогіі

Прадукцыя

Апаратнае і праграмнае забеспячэнне

Абарот

$107 млрд (2011)[1]

Аперацыйны прыбытак

$20,5 млрд (2011)[1]

Чысты прыбытак

$16 млрд (2011)[1]

Колькасць супрацоўнікаў

433 тыс. (2011)

Даччыныя кампаніі

Lotus Software
Rational Software
Tivoli
Sterling Commerce
Lombardi

Сайт

IBM.com

International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп'ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп'ютараў да нанатэхналогій.[2] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[3][4]

Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[5] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад англійскага «Сіні волат»).

IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[6] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[7] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп'ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]