Шматгадоваятравяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2[5] м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.
Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cucubalus baccifer
Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник // Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988. (руск.)