Шматгадоваяпапараць вышынёй 10—35 см з тонкім чарнаватым паўзучым карэнішчам. Лісце тонкае, на доўгіх чаранках, шырокаавальнае або шырокатрохвугольнае двойчы-тройчы перыстае. Ніжнія сегменты ліставой пласцінкі карацей за размешчаныя вышэй. Жылкі ліставых пласцінак выходзяць у выемчастыя зубцы. Сорусы круглаватыя, з плеўкавым пакрывальцам, залозістыя, размешчаны на тыльным баку ліставых жылак. Споры з тупымі кароткімі шыпікамі.
Еўрасібірскі старажытнатаежны рэліктавы від. Пашырэнне: паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдні Урал, горы Заходняй і Усходняй Сібіры, Далёкі Усход, Камчатка. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага фрагмента дыз'юнктыўнага еўразійскага арэала. Месцы росту: хвойныя, шыракаліста-хвойныя і шыракалістыя лясы.