Düwag GT8

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Düwag GT8
Düwag GT8 у Карлсруэ.
Вытворца Германія Duewag
Германія DWM
Германія Waggon Union
Германія Rastatt
Германія MAN
Адзінак пабудавана >500
Год праекта 1956
Гады выпуску 1957—1980
1981—1982
1990—1991
Характарыстыкі
Максімальная хуткасць >60 км/г
Маса 30,5 т
Месцаў для сядзення 69
Намінальная змяшчальнасць 218 (5 чал/м²)
Поўная змяшчальнасць 300 (8 чал/м²)
Нізкападлогавасць 0%
Напружанне сеткі 750 В
Колькасць дзвярэй 4
Асвятленне салона люмінесцэнтныя лямпы
Дзяжурнае асвятленне адсутнічае
Ацяпленне кабіны электрычнае
Габарыты
Каляіна 1000
1435
1524 мм
Даўжыня 26 000 мм
Шырыня 2400 мм
Вышыня 3350 мм
База цялежкі 1800 мм
Праём дзвярэй ~1500 мм
Рухавікі
Тып рухавіка 2
Магутнасць 2 х 120 кВт
Сістэма кіравання непасрэдная
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў 240 кВт
Düwag GT8 на Вікісховішчы
Tрамвай GT8 ў Познані

Düwag GT8 — нямецкі аднабаковы маторны васьмівосны высакапольны трамвайны вагон вытворчасці кампаніі Düsseldorfer Waggonfabrik (Düwag).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 1950-х гадоў у Германіі моцна павялічыўся пасажырапаток. З-за гэтага ўрад Дзюсельдорфа прыняў рашэнне аб неабходнасці закупкі трамваяў асабліва вялікай умяшчальнасці. У якасці распрацоўшчыка і вытворцы такіх трамваяў была абрана мясцовая кампанія Düsseldorfer Waggonfabrik, якая пазней атрымала назву Düwag. Вынікам яе працы сталі двусучлянённыя GT8 і аднасучлянённыя GT6, якія былі ўпершыню прадстаўлены ў 1957 годзе.

Вытворчасцю гэтых вагонаў заняўся сам Düwag. Але хутка яго вытворчай магутнасці стала моцна не хапаць. Тады вытворчасць была наладжана і на заводах кампаніі Rastatt. GT8 паралельна вырабляўся на заводах гэтых кампаній да 1969 года. У гэтым годзе Düwag спыніў вытворчасць GT8, а правы на яго і ўсе яго мадыфікацыі былі перададзеныя кампаніі DWM, якая праз некалькі гадоў прадала правы берлінскай Waggon Union. WU выпускаў гэтыя вагоны без мадэрнізацый да 1977 года, а пасля невялікай мадэрнізацыі GT8 не схадзіў з канвеераў WU да 1980 года пад індэксам GT8-60.

У 19711972, 19811982 і ў 19901991 Düwag аднаўлялі ў сябе вытворчасць GT8 моцна мадэрнізаваўшы яго. Вагоны вырабляліся па заказу кампаніі Freiburger Verkehrs AG, асноўнага перавозчыка Фрайбурга, за што і атрымалі назву «GT8 Freiburg Typ».

GT8 ў Мінску[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе КУП «Мінсктранс» дасягнуў дамоўленасці аб бязвыплатнай перадачы некалькіх вагонаў з Карлсруэ ў Мінск. Першапачаткова планавалася перадача 100 трамваяў, але пасля беларускі бок вырашыў адмовіцца ад 90 трамваяў і атрымаў у сваё распараджэнне толькі 10 вагонаў. Недаатрыманыя GT8 былі заменены на беларускія трамваі АКСМ-60102 і АКСМ-743. Атрыманыя Мінскам вагоны:

Прастоі атрыманых вагонаў у парку, з-за неабходнасці пераробкі возікаў пад мінскую каляіну, атрымалася мінімізаваць з-за таго, што возікі для першага вагона прыйшлі некалькі раней самага вагона, што дазволіла падрыхтаваць іх да ўстаноўкі яшчэ да прыбыцця самога вагона. Возікі, якія прыйшлі разам з вагонам, падрыхтоўваліся да ўстаноўкі на наступны таксама да яго прыбыцця. Апошні вагон прыбыў у Мінск без возікаў.

У 2009 годзе ўсе мінскія трамваі GT8 былі выведзены з эксплуатацыі, іх было вырашана замяніць на трамваі беларускай вытворчасці АКСМ-60102, АКСМ-62103 і АКСМ-843.