JAR

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
JAR
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры Фолькавы метал
Паганскі метал
Блэк-метал
Гады 2007 — дагэтуль
Краіна  Беларусь
Горад Карэлічы
Мова песень беларуская
Лэйблы «Old Railroad»
«ЯРЬ productions»
«A.M.F. Productions»
«Werewolf Promotion»
Склад Агняслаў
Ведрыч
Яравіт
vk.com/jar_belarus

«JAR» (ЯР) — беларускi гурт, які грае ў жанрах паганскі метал, фольк-метал і блэк-метал. Усе песні гурту выкананы на беларускай мове.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Агняслаў — бас, вакал
  • Ведрыч — гітара
  • Яравіт — гітара, духавыя, вакал, домра

Гісторыя гурту[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны гурт у 2007 годзе ў мястэчку Карэлічы. У жніўні таго ж года быў запісаны дэбютны дэмаальбом «Зыход», які быў выдадзены 19 чэрвеня 2008 года на лэйбле «Old Railroad» (Беларусь) тыражом у 88 копій. У жніўні 2008 года быў запісаны матэрыял пад назвай «Агонь Купальскі», які ў 2009 годзе выйшаў на «ЯРЬ productions» (Расея) тыражом у 200 копій CD-R. Касетны варыянт альбома быў выдадзены на лэйбле «A.M.F. Productions" (Балгарыя). 25 лістапада 2010 года пры падтрымцы «A.M.F. Productions» і «Werewolf Promotion» (Польшча) на касетах выходзіць 35-хвілінны сумесны альбом з гуртам «Лютавер’е» Шчодры Вечор/Рось. Улетку 2013 года гурт выдае другі альбом «Panavannie pahanstva». 26 лютага 2016 года ў афіцыйнай суполцы быў прэзентаваны сінгл «Nieviartańnie» 4 траўня таго жа года быў прэзентаваны новы альбом «Jatvieź». Потым 4 гады гурт не рабіў ніякіх навін, але 15 лютага 2020 года паведаміў пра будучы выпуск альбома 25 красавіка 2020 года з дапамогаю лэйбла «Hammer Of Damnation».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Зыход (2008)[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаальбом, які выдадзены выданы 19 чэрвеня лэйблам «Old Railroad».

  1. Зыход
  2. Сцягі моцных
  3. Успамін
  4. Зноў кліча…
  5. Песня пушчы

Агонь купальскі (2009)[правіць | правіць зыходнік]

Быў выдадзены лэйблам «ЯРЬ productions».

  1. Уступ
  2. Агонь купальскі
  3. Танец
  4. Рэчка
  5. Зноў кліча
  6. У крыві
  7. Ніва
  8. Літвін (кавер на Стары Ольса)

Шчодры вечор/Рось (2010)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў выдадзены лэйблам «Werewolf Promotion». У запісе прыймаў удзел гурт «Лютавар’е».

  1. Яр — Развітанне з паміраючым сонцам (А. Уракаву прысвячаецца)
  2. Яр — Шчодры вечор
  3. Яр — Агонь у начы (кавер на Apraxia)
  4. Лютавар’е — В диком поле (У дзікім полі)
  5. Лютавар’е- Клятва
  6. Лютавар’е- Ой студёно море (Ой сцюдзёна мора)
  7. Лютавар’е- Рось

Беларусь перадусім (2012)[правіць | правіць зыходнік]

Быў выдадзены 26 чэрвеня без дапамогі якога-небудзь лэйбла.

  1. Маці
  2. Гонар і годнасць
  3. Мая Айчына — мой народ
  4. Беларусь перадусім
  5. Нёман

Panavannie pahanstva (Панаванне паганства, 2013)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом мае 8 песень, 2 з якіх інструментальныя. Выдадзены 1 чэрвеня лэйблам «Werewolf Promotion».

  1. …Jany viartajucca… (…Яны вяртаюцца…)
  2. Honar i hodnasć (Гонар і годнасць)
  3. Biełaruś pieradusim! (Беларусь перадусім!)
  4. Kurhany (Курганы)
  5. Panavannie pahanstva (Панаванне паганства)
  6. Ludski samasud (Людскі самасуд)
  7. Ščodry viečor (Шчодры вечор)
  8. Razvitannie z pamirajučym soncam (Развітанне з паміраючым сонцам)

Nieviartańnie (Невяртаньне, 2016)[правіць | правіць зыходнік]

Сінгл, які быў прадстаўлены 26 лютага.

Jatvieź (Ятвезь, 2016)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом прысвечаны яцвягам, даволі ваяўнічаму племю, якое насяляла міжрэчча Нарэвы ды Нёмана. Быў выданы 4 траўня лэйбламі «Der Schwarze Tod» і «COD Music».

  1. Piarunica (Пяруніца)
  2. Wrath’s Mead/Hnievu Braha (Гневу Брага)
  3. The Shame of Forgotten Graves/Soram zabytych mahił (Сорам забытых магіл)
  4. Failure to Return/Nieviartańnie (Невяртаньне)
  5. Jatvieź (Ятвезь)
  6. Oh, Grey Clouds…/Oj, vy, chmary šerahryvyja… (Ой, вы, хмары шэрагрывыя)
  7. In the Hands of Nav/U dałoniach nvi (У далонях нві)
  8. Children of Winter/Dzieci zimy (Дзеці зімы)

Zvarot (Зварот, 2020)[правіць | правіць зыходнік]

Плануецца выдаць 25 красавіка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]