Lockheed F-117 Nighthawk

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
F-117 Nighthawk
F-117 Nighthawk Front.jpg
F-117 над пустыняй Невада
Тып ударны самалёт
Распрацоўшчык Сцяг ЗША Lockheed Martin
Першы палёт 18 чэрвеня 1981
Пачатак эксплуатацыі кастрычнік 1983
Канец эксплуатацыі 22 красавіка 2008
Статус сняць з узбраення
Асноўныя эксплуатанты Сцяг ЗША ВПС ЗША
Гады вытворчасці з 1983 да 1990
Адзінак выраблена 64 (уключаючы 5 YF-117)
Кошт праграмы распрацоўкі 6,56 млрд.[1]
Кошт адзінкі 111,2 млн долараў ЗША[2]
Базавая мадэль Lockheed Have Blue
Commons-logo.svg  Выявы на Вікісховішчы

Lockheed F-117 Nighthawk (бел.: Локхід F-117 «Начны ястраб») — рэактыўны ваенны самалёт — тактычны знішчальнік амерыканскай канструкцыі (кампанія «Lockheed») стэлс 2-га пакалення.

Самалёт быў распрацаваны ў Аддзяленні перадавых праектаў[3] кампаніі «Lockheed» (Бербанк, Каліфорнія) з улікам досведу выпрабавальнага самалёта «Have Blue». Кантракт на распрацоўку атрыманы ў 1978, першы палёт адбыўся 18 чэрвеня 1981 на палігоне ў Невадзе, серыйная вытворчасць пачатая ў 1982. Выпускаўся да 1990; выпушчана больш за 50 адзінак у адной мадыфікацыі F-117A. Кошт аднаго самалёта каля 45 млн. долараў ЗША.

Быў на ўзбраенні ў ВПС ЗША[4] з кастрычніка 1983. Высокія кошты эксплуатацыі самалёта і з'яўленне лепшых за яго B-2, F-22 і F-35 прывялі да пастановы аб зняцці самалёта з узбраення. На працягу снежня 2006 — жніўня 2007 F-117 выводзіліся з эксплуатацыі, з наступнай заменай на F-22. Урачыстае заканчэнне эксплуатацыі F-117 адбылося на авіябазе Райт-Патэрсан 11 сакавіка 2008.

Першы ў свеце серыйны ваенны самалёт, цалкам распрацаваны дзеля выкарыстання тэхналогій малой заўважальнасці стэлс. Быў прызначаны для дзеянняў у высоканебяспечнай паветранай прасторы і дзеля нанясення раптоўных удараў па цэлях асаблівай важнасці, у т.л., высакадакладнымі баепрыпасамі з лазерным навядзеннем і тактычнай ядзернай зброяй.

Баявое выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Магчымасць выкарыстання F-117 існавала і абмяркоўвалася перад аперацыяй ЗША у Грэнадзе (1983), але першае рэальнае баявое выкарыстанне адбылося ў час аперацыі ЗША ў Панаме (1989, аперацыя «Джаст Коз»), калі быў нанесены раптоўны начны ўдар па панамскіх ваенных аб'ектах.

Поўнамаштабнае выкарыстанне F-117 адбылося ў час вайны ў Персідскім заліве (1991) і было ацэнена як вялікі поспех праграмы. Колькасць F-117 складала каля 2,5 % агульнага парку баявых самалётаў кааліцыі; імі было зроблена каля 1270 баявых вылетаў без аніводнай баявой страты — менш за 4 % агульнай колькасці баявых самалёта-вылетаў шматнацыянальных сіл і каля 1 % агульнай колькасці баявых самалёта-вылетаў. У першую ноч паветраных налётаў F-117 паразілі 31 % прызначаных цэляў, а наогул за час канфлікту пілоты F-117 паразілі каля 40 % агульнага ліку стратэгічных цэляў.[5]

Пазней F-117 выкарыстоўваліся ў час ваенных дзеянняў у Югаславіі 1990-х гг. і ў час войнаў у Афганістане і Іраку 2000-х гг.

Збіццё F-117 у Югаславіі[правіць | правіць зыходнік]

Незвычайнасць і разрэкламаванасць F-117 спрычынілі пільную ўвагу да баявога выкарыстання самалёта, у т.л. да магчымых баявых стратаў. У час ваенных дзеянняў НАТА ў Югаславіі (1999) сілы СПА Югаславіі змаглі збіць F-117 (ноччу 27 сакавіка 1999), першы і адзіны раз. Лётчык катапультаваўся, падаў аварыйны сігнал з ручной аварыйнай радыястанцыі і наладзіў сувязь з паветраным камандным пунктам яшчэ ў час свайго спуску на парашуце, які заняў у яго каля 20 хв.; прызямліўся каля 40 км ад Бялграда і на світанні, праз 6 гадз. пасля катапультавання, быў эвакуіраваны пошукава-выратавальнай групай Сіл спецыяльных аперацый ВПС ЗША.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Па курсе 1990 года, з іх каля 2 млрд. на НДВКП, 4,27 млрд. на закупы, 295,4 млн. на стварэнне наземнай інфраструктуры
  2. Aronstein and Piccirillo 1997, стар. 267
  3. Аддзяленне нефармальна вядомае як Skunk Works.
  4. Толькі ў адным падраздзяленні: 4450-я тактычная група, пазней — 49-е знішчальнае авіякрыло ВПС ЗША, база Холаман, Нью-Мексіка.
  5. Паводле словаў ген. Бруса Карлсана, цыт. у «Stealth fighter honored…».