Лістападны разгалісты моцна галінаваны куст вышынёй да 2 метраў. Кара старых парасткаў светла-шэрая, маладых — зялёная ці фіялетавая, без апушэння.
Лісце эліптычнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-7 см даўжынёй, цёмна-зялёнае, на кароткіх хвосціках, з раснічастым апушэннем па краях.
Кветкі фіялетава-чырвоныя, даўжынёй да 13 мм, размешчаны парамі ў пазухах лісця, прычым размешчаны вельмі цікава — кожная пара схаваная пад сваім лістом. Час цвіцення — чэрвень.
Плады яйкападобныя, ярка-чырвоныя, бліскучыя, парамі зрослыя аснаваннямі і разбежныя наверсе накшталт рожак, спеюць у канцы жніўня-верасні.