NetBSD
З Вікіпедыя.
NetBSD, адна з версій аперацыйнай сістэмы BSD з сям'і Unix з адкрытым крынічным кодам. Вылучаецца сваёй пераноснасцю і якасцю архітэктурных і алгарытмічных рашэнняў, зробленых супольнасцю распрацоўшчыкаў. Часта выкарыстоўваецца ва ўбудаваных камп'ютэрных сістэмах. Мае шэраг выбітных функцый, якія падвышаюць узровень бяспекі сістэмы, зручную сістэму аўтаматычнай інсталяцыі пакункаў pkgsrc і інш.
У 1994 з шэрагаў галоўных распрацоўшчыкаў NetBSD быў скандальна выкінуты Тэа дэ Раадт, які пазней у тым жа годзе распачаў свой праект распрацоўкі BSD-сістэмы на базе адкрытага коду NetBSD - OpenBSD.
Апошняя выдадзеная версія сістэмы - 3.1 (ад 4 лістапада 2006).
Гл.таксама: FreeBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.

