Xenix
| Xenix | |
| Распрацоўшчык | |
|---|---|
| Апошняя версія |
2.3.4 — 1989 |
| Тып ядра | |
| Стан |
Гістарычны |
| Вэб-сайт | |
Xenix — Unix-падобная аперацыйная сістэма, ліцэнзаваная фірмай Microsoft у AT&T у канцы 1970-х. Першыя версіі працавалі на працэсарах Intel 80286, потым была ўведзена падтрымка Intel 80386. Santa Cruz Operation (SCO) набыла эксклюзіўныя правы на Xenix і пачала распаўсюджваць сістэму як SCO UNIX.
Xenix ніколі не была «сапраўднай» Unix-сістэмай, якая адпавядала выпрацаваным Unix-супольнасцю стандартам System V, але Microsoft яе ніколі і не пазіцыянавала як Unix, толькі як Unix-падобную АС. Пасля фірма Microsoft прадала ўсе правы і зыходны код Xenix кампаніі SCO. SCO некаторы час падтрымлівала Xenix, потым спыніла яе распрацоўку і падтрымку. Некаторая частка кода Xenix перавандравала ў SCO Unix (пасля SCO Open Server і Open Desktop), але ў цэлым сістэма Xenix апынулася тупіковай галіной развіцця Unix-падобных АС.
Гісторыя [правіць]
Microsoft набыла ліцэнзію на Version 7 Unix у AT&T у 1979 годзе. 25 жніўня 1980 года было абвешчана, што кампанія адаптоўвае гэту сістэму для 16-разрадных мікракамп'ютараў.
Xenix адрознівалася ад арыгінальнай 7-й рэдакцыі Unix элементамі, прыўнесенымі з BSD.
Microsoft прадавала Xenix непасрэдна не канчатковым карыстачам, а пастаўшчыкам камп'тараў, такім як Intel, Tandy, Altos і SCO, якія партавалі яе на свае архітэктуры. У арыгінале Microsoft Xenix працавала на мінікамп'ютары DEC PDP-11.
| Гэта пачатак артыкула пра сістэмы класа UNIX. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы | |
|---|---|
| Сям'я Microsoft Windows | |
|---|---|
| Для MS-DOS | Windows 1.0 • Windows 2.0 • Windows 3.0 |
| Windows 9x | Windows 95 • Windows 98 • Windows ME |
| Windows NT | NT 3.1 • NT 3.5 • NT 3.51 • NT 4.0 • 2000 • XP • Server 2003 • FLP • Vista • Home Server • Server 2008 • Windows 7 • Server 2008 R2 |
| Windows CE | CE 2.0 • CE 3.0 • CE 4.0 • CE 5.0 • CE 6.0 • Mobile |
| Распрацоўка | Azure |
| Адменены | Neptune • Nashville • Odyssey • Cairo |
| Іншыя праекты | Xenix • MS-DOS • OS/2 • Singularity |
