MINIX
| Minix | |
MINIX 3.1.3a |
|
| Распрацоўшчык | |
|---|---|
| Сямейства АС | |
| Апошняя версія | |
| Тып ядра | |
| Ліцэнзія | |
| Стан |
Актуальны |
| Вэб-сайт | |
MINIX — гэта Unix-падобная аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, заснаваная на мікраядзернай архітэктуры. Аўтар сістэмы, Эндру С. Таненбаўм, напісаў яе у навучальных мэтах; таксама, АС MINIX непасрэдна паўплывала на стварэнне ядра Лінукс. Назва MINIX утворана ад слоў minimal і Unix.
Гісторыя [правіць]
Эндру Таненбаўм, выкладчык універсітэта Врые ў Амстэрдаме, стварыў MINIX, каб паказаць на прыкладзе прынцыпы, агучаныя ў яго кнізе «Праектаванне і рэалізацыя аперацыйных сістэм» (1987). Прыкладна 12 тысяч радкоў (пераважна, на мове C) зыходнага кода ядра, падсістэмы кіравання памяццю і файлавай сістэмы надрукаваны ў кнізе. Выдавецтва Prentice-Hall прыкладала да кнігі зыходныя коды і двайковыя файлы MINIX на гнуткім дыску. Сістэмныя выклікі АС MINIX 1 сумяшчальныя з сістэмнымі выклікамі Seventh Edition Unix (т.зв. сёмым выданнем Unix).
Першапачаткова Таненбаўм распрацаваў MINIX для камп'ютараў IBM PC і IBM PC/AT. Версія MINIX 1.5, выдадзеная ў 1991, уключала падтрымку сістэм MicroChannel IBM PS/2, а таксама была перанесена на архітэктуры Motorola 68000 і SPARC, а таксама камп'ютарныя платформы Atari ST, Commodore Amiga, Apple Macintosh і Sun SPARCstation.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт MINIX 3 (англ.)
- Афіцыйны сайт падтрымкі MINIX 2 (англ.)
- Minix на ноўтбуках і КПК
- Гісторыя Minix ад Эндру Таненбаўма
- спрэчка Лінуса Торвальдса і Эндру Таненбаўма пра тэхналогіі Minix і Linux
- Minix пад ліцэнзіяй BSD
- comp.os.minix — Minix Usenet newsgroup
| UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы | |
|---|---|
| Гэта пачатак артыкула пра сістэмы класа UNIX. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |