FreeBSD
| FreeBSD | |
Прывітанне тэрмінала FreeBSD |
|
| Распрацоўшчык |
The FreeBSD Project |
|---|---|
| Сямейства АС |
BSD UNIX |
| Апошняя версія | |
| Тып ядра | |
| Ліцэнзія | |
| Стан |
Актуальны |
| Вэб-сайт | |
FreeBSD - гэта UNIX-падобная свабодная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад AT&T UNIX праз BSD-галіну праз аперацыйныя сістэмы 386BSD і 4.4BSD. Працуе на сістэмах, сумяшчальных з Intel x86 (у тым ліку Microsoft Xbox), а таксама на DEC Alpha, Sun UltraSPARC, IA-64, AMD64, PowerPC і NEC PC-98 архітэктурах.
Гл. таксама: NetBSD, OpenBSD, DragonflyBSD.
FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прыладаў і ўсе утыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кантролю версій (CVS). Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбуцыі Лінукс.
Змест |
Гісторыя і распрацоўка [правіць]
Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.
...
На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяй Apple быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.
У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праект DragonflyBSD.
Сумяшчальнасць з Linux [правіць]
FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку з Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў двайковым выглядзе.
Зноскі
- ↑ FreeBSD 9.1-RELEASE Announcement(англ.) //FreeBSD.org
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт FreeBSD
- FreeBSD FreeBSD softwares & ports
- FreeBSD 8
| UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы | |
|---|---|
