Northrop Grumman Corporation

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Northrop Grumman Corporation
Тып карпарацыя ЗША[d][1]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 1994
Размяшчэнне
Галіна суднабудаванне, самалётабудаўнічае прадпрыемства[d], электронная прамысловасць[d], авіяцыйная прамысловасць[d] і ваенная прамысловасць[d]
Прадукцыя ваенны самалёт[d]
Абарот
  • 36,6 млрд $ (2022)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 3,6 млрд $ (2022)[3]
Чысты прыбытак
  • 4,9 млрд $ (2022)[3]
Актывы
  • 24,5 млрд $ (2015)[4]
Капіталізацыя
  • 76 млрд $ (2022)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 65 600 чал. (2015)[6]
Даччыныя кампаніі Northrop Grumman Aeronautics Systems[d], Northrop Grumman Defense Systems[d], Northrop Grumman Mission Systems[d], Northrop Grumman Space Systems[d], Northrop Grumman (Germany)[d] і Northrop Grumman (France)[d]
Сайт northropgrumman.com (англ.)

Northrop Grumman Corporation («Нортрап Груман Карпарэйшн») — ваенна-прамысловая і тэхналагічная карпарацыя ў ЗША. Штат: 122000 работнікаў (2006).

Абарот: ~30 млрд. USD за год (2006).

Складаецца з 8 асноўных бізнес-сектараў, якія дзейнічаюць у 4 асноўных сферах вытворчасці: інфармацыі і паслуг, электронікі, авіякасмічнай, суднабудаўнічай.

Заснавана Джонам Нортрапам у Хаўтарне, штат Каліфорнія пад назвай «Нортрап Эркрафт інкарпарэйтэд» (1939). У далейшым у склад кампаніі ўвайшлі «Груман» (1994), «Весцінгауз» (1996), «Лагікон» (1997), «Тэледайн Раян» (1999), «Літан» (2001), «Ньюпарт Ньюс» (2001), «TRW» (2002).

Назвы: «Нортрап карпарэйшн» (з 1959), «Нортрап Груман карп.» (з 1994).

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы серыйны прадукт: самалёт N-3PB для нарвежскіх ВПС (1940). Вядомыя прадукты: серыя самалётаў схемы «лятанае крыло», самалёты P-61, F-89, F-5, E-2 «Хокай», крылатая ракета SM-62 «Снарк».

Інфраструктура для разнастайных інф. сетак у маштабе ЗША, баявая сістэма інфармацыі пра мясцовасць (Combat Terrain Information System), радары для сістэм АВАКС і СТАРС (Joint STARS), электронныя сістэмы збору і аналізу інфармацыі, рабатэхніка.

Спадарожнікі ранняга папярэджання (Defense Support Program), касмічны тэлескоп «Джэймс Веб», сувязныя і разведвальныя ШСЗ. Проціракетны кінетычны знішчальнік (Kinetic Energy Interceptor).

«Нябачны» бамбардзір. B-2, беспілотны назіральнік «Глобал Хок», удзел у праграме знішчальніка F-35.

Серыя атамных ударных авіяносцаў «Німіц» (10 адзінак), серыя знішчальнікаў КРУ[7] «Арлі Бурк» (24 адзінкі). Карпарацыя будуе серыю шматмэтавых дэсантных караблёў «Уосп», супольна з «Джэнерал Дайнэмікс Электрык Боўт» — серыю ПЛАРБ «Вірджынія». Адзіная ў ЗША кампанія, якая распрацоўвае, будуе і мяняе паліва атамнага авіяноснага флоту ЗША. Распрацоўвае перспектыўны знішчальнік КРУ «Цумвальт» (DDG-1000) і атамны авіяносец CVN-78.

Зноскі