Polyommatus eros

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Polyommatus eros
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyommatus eros Ochsenheimer, 1808


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  282397
EOL  270014

Polyommatus eros — дзённы матылёк сямейства блакітніц.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Эрас — боства кахання ў грэчаскай міфалогіі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 23—28 мм. Крылы самцоў на верхнім баку блакітныя з нешырокім цёмным краем. На заднім крыле да цёмнай акантоўкі прымыкае шэраг чарнаватых плям. Жылкі да вяршыняў крыла чарнеюць. Самка з карычневай афарбоўкай верхняга боку крылаў і з жоўта-аранжавымі прыкраявымі плямамі на крылах. Ніжні бок крылаў самцоў светла-шэры з бледным малюнкам. Прыкаранёвая вобласць з шэра-блакітным напыленнем. На фоне задніх крылаў вылучаюцца дзве белаватых плямы — трохкутнай формы ў вяршыні цэнтральнай ячэйкі і размытая прамяністая ў прыкраявой перавязі. Ніжні бок крылаў самкі афарбаваны цямней.

Ніжні бок крылаў самца.

Падвід Polyommatus eros boisduvalii (Herrich-Schäffer, 1844) прыкметна адрозніваецца ад астатніх больш светлым фонам верхняга боку крылаў у самцоў, светла-карычневым фонам у самак, у якіх таксама ў прыкаранёвай вобласці больш выяўлена жаўтлявае адценне. Падвід таксама адрозніваецца экалагічна, населяя больш ксерафітныя біятопы.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Мае моцна разарваны арэал: Пірэнеі, Альпы, Цэнтральныя Апеніны, горы Балканскага паўвострава, Малая, Паўночна-заходняя і Цэнтральная Азія[1].

Паводле апошніх даследаванняў дадзены таксон на тэрыторыі Украіны прадстаўлены падвідам Polyommatus eros boisduvalii (Herrich-Schäffer, 1844) і падвідам Polyommatus eros orientalis Krziwizky, 1983[2][3][4]. Першы характэрны для ўсходніх лесастэпавых абласцей краіны, дзе сустракаецца вельмі рэдка і лакальна. Другі жыве жыве ва ўкраінскім Палессі. Адзін з самых рэдкіх відаў матылькоў ў фаўне Украіны. Гэты заўсёды рэдкі від за апошнія 30 гадоў быў знойдзены на тэрыторыі Украіны толькі ў некалькіх экзэмплярах. Верагодна, знік на значных плошчах ўкраінскай часткі арэала[5].

Засяляе астэпненыя і ксерафітныя лугі, сухія ўскрайкі лесу, далінавыя лугі, ускрайкі сухіх хвойнікаў, астэпненыя ўскрайкі хвойнікаў і прылеглыя лугі, альпійскія камяністыя лугі высакагор’яў, ніжэй — камяніста-лугавыя ўчасткі. У гарах сустракаецца на вышынях ад 1700 да 3000 м над узр. м.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Развіваецца ў адным пакаленні на працягу года. Час лёту матылькоў — з пачатку чэрвеня па канец ліпеня, у гарах — з канца чэрвеня па жнівень. Кармавыя расліны вусеняў: куравай, зяновец рускі, вастракільніца. Самка адкладае адзінкавыя яйкі на лісце. Вусень праходзіць у сваім развіцці 5 узростаў. Зімуе вусень ранняга ўзросту. Па дасягненні даўжыні да 16 мм гусеніцы перастаюць харчавацца, шукаюць прытулак у падсцілцы, хаваюцца пад апалым лісцем, якое прымацоўваюць ніткамі да субстрату. Праз 2-3 сутак — акукляюцца. Кукалка даўжынёй каля 11 мм.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвоную кнігу Украіны уключаны пад назвай Polyommatus boisduvalii[5].

Уключаны ў «Чырвоную кнігу Еўрапейскіх дзённых матылькоў» з катэгорыяй SPEC3 — від, які жыве як у Еўропе, так і за яе межамі, але які знаходзіцца на тэрыторыі Еўропы пад пагрозай знікнення.

Зноскі

  1. а б Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России), М.: КМК, 2007.
  2. Водолажский Д. И., Вимерс М., Страдомский Б. В. 2009.
  3. Страдомский Б. В., Полумордвинов О. А. 2007.
  4. Д. 
  5. а б Червона книга України. Тваринний світ / Під загал. ред. І. А. Акімова. — К.: Глобалконсалтинг, 2009. — 624 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]