Пірэнеі
| Пірэнэі | |
Фізічная карта Пірэнэяў |
|
| Тып |
Горная сістэма |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Даўжыня |
450 км км |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
3404 м |
Пірэне́і (фр.: Pyrénées, ісп.: Pirineos, акс. Pirenèus, катал.: Pirineus, баскск.: Pirinioak) — горная сістэма ў Францыі, Іспаніі, і Андоры, паміж Біскайскім залівам і Міжземным морам.
Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развіты вапнякі, карст; у цэнтры — пераважна крышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчы баксітаў, жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).
Эпанімам Пірэнеяў з'яўляецца Пірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на Пірэнеях[1].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Еўропы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |