Porphyrio hochstetteri

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Porphyrio hochstetteri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porphyrio hochstetteri (Meyer, 1883)

Сінонімы
  • Notornis mantelli
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  707814
NCBI  439704
EOL  264283
FW  372510

Porphyrio hochstetteri — род нелятаючых  (укр.) рэдкіх птушак, якія лічыліся вымерлымі. Распаўсюджаны ў гарах Паўднёвага вострава, недалёка ад возера Тэ-Анау  (укр.), Новая Зеландыя. Належыць да сямейства пастушковых (Rallidae). У Міжнароднай Чырвонай кнізе атрымаў статус віду, якому пагражае небяспека знікнення (катэгорыя EN).

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Вонкава вельмі нагадваюць прадстаўнікоў віду Porphyrio porphyrio, які сустракаецца на поўдні Еўропы, але значна большыя (велічынёй са свойскую гусь). Будова крыла нармальная, але мышцы кіля і грудзіны недаразвітыя, таму птушка не лётае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Від быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Новай Зеландыі. Маоры палявалі на гэтых птушак з-за іх апярэння.

Навукоўцы, якія вывучалі прыроду Новай Зеландыі, першапачаткова збіралі вусныя паведамленні аб дзіўнай птушцы, але паколькі рэчавыя доказы яе існавання не захаваліся, яны вырашылі, што птушка - міфічная істота з маарыйскіх паданняў.

Аднак у 1847 годзе Уолтэр Ментэл выпадкова набыў у вёсцы на Паўночным востраве чэрап, грудную косць і іншыя часткі шкілета невядомай буйной птушкі. Як высветлілася, косткі належалі крылатай, але нелятаючай птушцы, якую на латыні назвалі ў гонар Ментэла — Notornis mantelli, інакш кажучы - «Цудоўная птушка Ментэла».

Праз два гады пасля знаходкі Ментэла група паляўнічых на цюленяў заўважыла сляды немалой птушкі. Пайшоўшы па следзе, яны выявілі вялікую птушку з прыгожым апярэннем. Аднак праз некалькі дзён пасля адлову птушкі яны, не ведаючы, што з ёй рабіць, забілі яе і з’елі. Шкура птушкі з апярэннем засталася і трапіла ў рукі Уолтэра Ментэла.

Пазней была злоўленая яшчэ адна птушка, на гэты раз яе поўны шкілет перадалі ў Лондан, дзе касцяк даследавалі. У выніку навукоўцы знайшлі ў ім некаторыя адрозненні ад самага першага ўзору, здабытага Ментэлам у 1847 годзе. На Паўночным і Паўднёвым<nowiki> астравах Новай Зеландыі сустракаюцца два віды роду. Другі від назвалі Notornis hochstetteri у гонар вядомага аўстрыйскага даследчыка Аўстраліі і Новай Зеландыі прафесара Гахштэтэра.

Як пасля меркавалі, апошнюю асобіну віду злавілі ў 1898 годзе, пасля чаго від быў занесены ў спісы вымерлых жывёл.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе экспедыцыя Джэфры Орбела ў лясах Тэ-Анау выявіла двух птушак. Іх сфатаграфавалі, закальцавалі і адпусцілі на волю. Праз год доктар Орбель знайшоў гнёзды гэтага віду. Даследаваўшы 30 гнёздаў, ён прыйшоў да высновы, што пара птушак выхоўвае ў год толькі адно птушаня.

Урад Новай Зеландыі абвясціў запаведнікам месца засялення птушак. Сучасны запаведнік недалёка ад возера Тэ-Анау мае плошчу ў 160 000 гектараў.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Такахе намалявана на манеце наміналам у 1 новазеландскі долар, выпушчанай у 1982 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • И. Акимушкин. Такахе (руск.)] (руск.)