R (мова праграмавання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
R
Клас мовы мультыпарадыгменная: аб’ектна-арыентаваная, функцыянальная, працэдурная, імператыўная, рэфлектыўная
Тып выканання інтэрпрэтаваная
З’явілася ў 1993
Аўтар(ы) Рос Іхака, Роберт Джэнтльмен
Пашырэнне файлаў .r, .rdata, .rds, .rda
Тыпізацыя даных дынамічная
Зведала ўплыў Lisp, S, Scheme
Паўплывала на Julia
Ліцэнзія GNU General Public License, version 2.0[d][1]
Сайт r-project.org

R — гэта мова праграмавання, створаная для статыстычных вылічэнняў і графічнага прадстаўлення даных навукоўцамі Росам Іхака і Робертам Джэнтльменам. Мова напісана на C, Fortran і ўласна R, яе падтрымкай займаюцца R Core Team і R Foundation.

R выкарыстоўваецца для інтэлектуальнага аналізу даных, у біяінфарматыцы і статыстыцы для аналізу даных і распрацоўкі статыстычнага праграмнага забеспячэння. Магчымасці R значна пашыраюцца дадатковымі пакетамі, якія ствараюцца непасрэдна карыстальнікамі R і распаўсюджваюцца праз адзіны рэпазіторый CRAN. Станам на студзень 2023 года рэпазіторый CRAN налічвае 18988 даступных пакетаў.[2]

R распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам па ліцэнзіі GNU GPL у выглядзе выконвальных файлаў для розных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD, Linux, Windows і MacOS. Мова мае інтэрфейс каманднага радка, таксама даступныя графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы, напрыклад RStudio і Jupyter.

У студзені 2023 года R займала 13-е месца ў індэксе TIOBE, абганяючы Ruby, Rust і Perl.[3] Станам на студзень 2018 года мова R мела менш за 1% актыўных карыстальнікаў на GitHub.[4]

Прыклад[правіць | правіць зыходнік]

Прыклад базавага сінтаксісу праграмы на R:

> x <- 1:6 # Ствараецца новы цэлалікавы вектар x
> y <- x^2 # Ствараецца вектар квадратаў y на аснове вектара x
> print(y) # Выдрук значэнняў вектара
[1]  1  4  9 16 25 36

> z <- x + y # Ствараецца вектар сумы x і y
> z # Зварот значэння z да бягучага асяроддзя
[1]  2  6 12 20 30 42

> z_matrix <- matrix(z, nrow=3) # Ствараецца матрыца на аснове вектара z
> z_matrix 
     [,1] [,2]
[1,]    2   20
[2,]    6   30
[3,]   12   42

> 2*t(z_matrix)-2 # Матрыца транспануецца, кожны элемент памнажаецца на 2, ад кожнага элемента адымаецца 2
     [,1] [,2] [,3]
[1,]    2   10   22
[2,]   38   58   82


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.r-project.org/about.html Праверана 23 жніўня 2016.
  2. The Comprehensive R Archive Network (англ.). cran.r-project.org. — «Currently, the CRAN package repository features 18988 available packages.»  Праверана 6 студзеня 2023.
  3. TIOBE Index - The Software Quality Company (англ.). www.tiobe.com. Праверана 6 студзеня 2023.
  4. Frederickson, Ben. Ranking Programming Languages by GitHub Users (англ.). www.benfrederickson.com. Праверана 6 студзеня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]