Stylidium

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stylidium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stylidium Sw. ex Willd.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  567133
NCBI  27045
GRIN  g:11690
IPNI  12106-1
FW  319885

Stylidium — род травяністых раслін уключае ў сябе каля 300 відаў і ўваходзіць у сямейства Stylidiaceae.

Назва роду паходзіць ад па-старажытнагрэчаску: στύλος — калона або слуп, маючы на ўвазе незвычайную рэпрадуктыўную сістэму расліны[3]. Апыленне дасягаецца за кошт адчувальнага «трыгера», які прадстаўляе сабой зрослыя ў кветкавую калонку мужчынскія і жаночыя органы. У момант прызямлення насякомага гэтая калонка спрацоўвае і абсыпае яго пылком.

Род адносіцца да драпежных раслін, уся расліна пакрыта залозістымі валаскамі, якія завабліваюць, прыляпляюць і «пераварваюць» насякомых

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Stylidium ciliated.
Батанічная ілюстрацыя з часопіса Curtis’s Botanical Magazine, 1840

Большасць відаў — шматгадовыя травы, некаторыя з якіх, геафіты з запасальнымі цыбулінамі. І невялікая колькасць відаў — аднагадовыя расліны[4].

Расліны вельмі разнастайныя па вышыні, ад некалькіх сантыметраў да 180 см. Ва ўсіх раслін прыкаранёвая ліставая разетка, з якой расце адно сцябло, пры гэтым некаторыя віды маюць распластаную, а іншыя — шчыльную вертыкальную разетку.

Кветкі марфалагічна мала адрозніваюцца адна ад адной: чатыры пялёсткі, зігаморфныя, апыляльная калона знаходзіцца ніжэй плоскасці кветкі. Памеры вагаюцца ад 0,5 да 3 см. Колер таксама розны, але ў большасці выпадкаў гэта камбінацыя белага, крэмавага, жоўтага ці ружовага. Кветкі сабраны ў нейкае падабенства коласа або ў парасон, за выключэннем Stylidium uniflorum, у якога ўсяго адна кветка. Расліны квітнеюць ў канцы вясны.

Лісце таксама моцна адрозніваецца — ад вузкага, амаль шыпападобнага (Stylidium affine), да шырокага, разеткавага (Stylidium pulviniforme).

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Амаль усе віды з’яўляюцца эндэмікамі Аўстраліі, з іх толькі чатыры віды былі знойдзеныя за яе межамі:

Агульная колькасць відаў каля 300, але толькі 230 былі фармальна апісаны. Большасць растуць у Аўстраліі, што па колькасці відаў ставіць гэты род на пятае месца ў краіне[4], з іх у адным толькі штаце Заходняя Аўстралія выяўлена 150 відаў, з якіх 50 відаў растуць каля горада Перт.

Расліны роду растуць на травяністых і пясчаных раўнінах, пустках, скалістых схілах, у лясах, па берагах вадаёмаў і артэзіянскіх свідравін. Некаторыя віды, такія як Stylidium eglandulosum, могуць расці на парушанай глебе — па абочынах дарог, прасеках і пад лініямі электраперадач. Іншыя, напрыклад Stylidium coronmiforme, вельмі адчувальныя да будовы і складу глебы і таму сустракаюцца вельмі рэдка[5].

Апыляюцца адзінкавымі пчоламі і мухамі-жужаламі[6].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 19 відаў (яшчэ 325 відаў маюць нявызначаны статус)[7]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Curtis’s Botanical Magazine. (1832). Stylidium scandens, Volume 59: Plate 3136.
  4. а б Good, R. (1925). On the Geographical Distribution of the Stylidiaceae. New Phytologist, 24(4): 225—240.
  5. Darnowski, Douglas W. (2002). Triggerplants. Australia: Rosenberg Publishing. ISBN 1-877058-03-3
  6. Floral Character Displacement Generates Assemblage Structure of Western Australian Triggerplants (Stylidium) // Ecology. — 1994. — В. 2. — Т. 75. — С. 315–329. — ISSN 0012-9658. — DOI:10.2307/1939537 Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2020.
  7. Stylidium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 5 верасня 2016.