Tettigonia cantans

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Tettigonia cantans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tettigonia cantans


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  420850
EOL  859541

Tettigonia cantans — від прамакрылых насякомых з надсямейства конікавых падатраду Ensifera.

Палавы дымарфізм, як і ва ўсіх конікаў, выяўлены добра: у самак маецца доўгі яйцаклад, які займае прыкладна 1/3 ці 1/4 ад іх агульнай даўжыні. У самцоў стракатальны апарат, як і ва ўсіх цвыркуновых конікаў, размешчаны ля аснаванняў надкрылляў. «Песня» самца нагадвае траскатальную трэль.

Аддаюць перавагу жыццю ў высокай густой траве, а таксама на дрэвах і хмызняках, у асаблівасці — самцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела самцоў 21,5—30,8 мм, самак — 24-33 мм, пярэдняспінкі адпаведна 6,6—7,8 мм і 6,2—8,1 мм, надкрылаў — 23,5—28,9 мм і 24-29 мм, задніх сцёгнаў — 19,5—28,7 мм і 20-25,1 мм, даўжыня яйцаклада ў самак 20,5—25,5 мм[1]. Абедзве пары крылаў добра развітыя. Крылы злёгку заходзяць за галёнкі задніх ног. Яйцаклад у самак развіты, моцна вылучаецца за вяршыні крылаў. Асноўная афарбоўка цела зялёная.

Лічынкі нагадваюць імага, але з недаразвітымі крыламі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Засяляе ўсю Еўропу, акрамя крайняй поўначы, Каўказ, Паўночную Азію (поўдзень Сібіры ад Урала да Алтая, Краснаярскага краю і Іркуцкай вобласці), Казахстан, Манголію[2].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя конікі з’яўляюцца ў ліпені. Цвыркаюць толькі самцы. Яны робяць гэта для прыцягнення самак.

Усяедны від. Аддае перавагу насякомым, у прыватнасці матылькам і невялікім саранчовым, але часам сілкуецца і расліннай ежай.

Зноскі

  1. Стороженко 2004.
  2. Стороженко 2004, с. 93—95.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бей-Биенко Г. Я. Отряд Orthoptera — Прямокрылые // Определитель насекомых европейской части СССР. Том 1. Низшие, древнекрылые, с неполным превращением / под общ. ред. Г. Я. Бей-Биенко. — (В серии: Определители по фауне СССР, издаваемые Зоологическим институтом АН СССР. Вып. 84). — М.-Л.: Наука, 1964. — С. 226. — 936 с.
  • Стороженко С. Ю. Длинноусые прямокрылые насекомые (Orthoptera: Ensifera) азиатской части России. — Владивосток: Дальнаука, 2004. — 280 с. — ISBN 5-8044-0439-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]