The Shard
| The Shard ("Асколак шкла") | |
| Месцазнаходжанне | Лондан, |
| Будаўніцтва | 2009—2012 |
| Вышыня | |
|---|---|
| Антэна / Шпіль | 310 м |
| Дах | 305.7 м |
| Тэхнічныя параметры | |
| Колькасць паверхаў | 71 |
| Плошча ўнутры будынка | 127,489 м² |
The Shard (The Shard London Bridge, у перакладзе «Асколак шкла» або проста «Асколак») — самы высокі небаскроб у Еўропе, пабудаваны ў 2012 годзе на месцы Southwark Towers, 25-павярховага офіснага цэнтра, пабудаванага ў 1975 годзе. Цырымонія адкрыцця адбылася 5 ліпеня 2012 года.[1]
Змест |
Апісанне [правіць]
30 сакавіка 2012 года будынак дасягнуў сваёй верхняй адзнакі ў 310 метраў, стаўшы не толькі самым высокім будынкам у Лондане, але і самым высокім будынкам у Еўрапейскім саюзе і 45-м у свеце. На апошнім паверсе будынка размешчаны найвышэйшыя ў Вялікабрытаніі назіральная пляцоўка і галерэя. Форма будынка была распрацавана ў выглядзе нерэгулярнай піраміды, абліцаванай шклом. 95 паверхаў з офісамі, кватэрамі, кветнікамі і тэхнічнымі памяшканнямі: італьянскі архітэктар Рэнца Піяна заве сваё тварэнне «вертыкальным горадам». Небаскроб названы «Shard», што ў перакладзе азначае «асколак» і абліцаваны тысячамі шкляных панэляў, якія ззяюць на сонцы. Турыстаў на пабудаваную галоўным чынам на сродкі Катара піраміду пачнуць пускаць толькі ў лютым 2013 года.
Будаўніцтва [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Shard London Bridge
- Самы высокі небаскроб Еўропы адкрылі ў Лондане Погляд дзелавая газета (6 ліпеня 2012, 02:45)
- www.the-shard.com — афіцыйны сайт The Shard