Tuntex Sky Tower
| Тантэкс Скай Таўэр
англ.: Tuntex Sky Tower |
|
| Месцазнаходжанне | Гаасюн, Тайвань |
| Будаўніцтва | 1997 |
| Выкарыстанне | отель, офисы |
| Вышыня | |
|---|---|
| Антэна / Шпіль | 378,0 м |
| Дах | 347,5 м |
| Верхні паверх | 341,0 м |
| Тэхнічныя параметры | |
| Колькасць паверхаў | 85 |
| Архітэктар | C.Y. Lee & Partners |
Tuntex Sky Tower (кіт.: 高雄85大樓, англ.: Tuntex Sky Tower) — 85-павярховы небаскроб, размешчаны ў горадзе Гаосюн, Тайвань. Вышыня будынка складае 347,5 метраў, а разам з антэнай - 378 метраў. З'яўляўся найвышэйшым будынкам на Тайвані да ўвядзення ў строй вежы Тайбэй 101 у 2003 годзе.
Небаскроб мае нестандартны дызайн у выглядзе зубца: два асобныя 39-павярховыя корпусы злучаюцца разам і трымаюць цэнтральную вежу, пад якой застаецца пустая прастора. Такім чынам будынак капіруе абрысы кітайскага іерогліфа 高 "Гао" ("высокі"), які прысутнічае ў імені горада.
Будынак належыць фірме Tuntex Group. У асноўным складаецца з офісаў, але таксама ёсць жылыя плошчы, гандлёвы цэнтр, гасцініца Splendor Kaohsiung (37-70 паверхі). Назіральная пляцоўка размясцілася на 75-м паверсе небаскроба, у будынку працуюць хуткасныя ліфты, якія за секунду пераадольваюць 10,17 метра. З вежы адкрываецца від на горад, мясцовую раку і прычал.