Віліс Таўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Віліс Таўэр

Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower), да 2009 года — Сірс Таўэр (англ.: Sears Tower), — небаскроб, які знаходзіцца ў горадзе Чыкага, ЗША. Яго вышыня складае 442 м, колькасць паверхаў — 110. Пачатак будаўніцтва — жнівень 1970 года, канчатак — 4 мая 1973 года. Сёння Віліс Таўэр з'яўляецца самым вялікім будынкам ў Злучаных Штатах Амерыкі, а падчас завяршэння будаўніцтва ён быў самым высокім у свеце.

Канструкцыя будынка[правіць | правіць зыходнік]

Плошча будынка складае больш за 418000 м². Небаскроб мае 104 ліфты, якія дзеляць будынак на тры зоны і дапамагаюць людзям арыентавацца ў ім. Знешне будынак пакрыты чорным алюмініем з 16 тысячамі вакон з цёмным шклом. Шэсць аўтаматычных машын для мыйкі вакон чысцяць ўвесь будынак восем раз у год. На даху Віліс Таўэра знаходзяцца дзве вялікія тэлевізійныя антэны.

Вышыня[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня Віліс Таўэра складае 442 метра, з антэнамі — 527 метраў. Ён з'яўляецца самым высокім будынкам і другім па вышыні асобнастаячым збудаваннем Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Ў жніўні 2009 Віліс Таўэр быў пятым па вышіні асобнастаячым збудаваннем у свеце пасля Бурдж-Халіфа, Тэлевежы Гуанчжоў, Сі-Эн Таўэрa і Астанкінскай тэлевежы.

Від на вуліцу South Wacker Drive са скайдэка

Пляцоўка для агляду[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка для агляду ў Сірс Таўэр была адкрыта 22 чэрвеня 1974 года. Размешчаная на 103 паверсе на вышыні каля 420 метраў, сёння гэта адзін з самых папулярных турыстычных атракцыёнаў у Чыкага.

Ў студзені 2009 года новыя уладальнікі Віліс Таўэра пачалі мадэрнізацыю пляцоўкі. Яны таксама усталявалі цалкам шкляныя балконы (скайдэкі), праз падлогу якіх можна разглядзець вуліцу. Такім чынам з гэтых скайдэкаў адкрываецца від на возера Мічыган, даун-таун Чыкага і вуліцы, што знаходзяцца пад балконамі. Скайдэкі былі адкрыты для турыстаў 2 ліпеня 2009 года.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]