Тайбэй 101
| Тайбэй 101 | |
| Месцазнаходжанне | Тайбэй, Тайвань |
| Будаўніцтва | 2004 |
| Выкарыстанне | бизнес-центр |
| Вышыня | |
|---|---|
| Антэна / Шпіль | 509,2 м |
| Дах | 449,2 м |
| Верхні паверх | 439,2 м |
| Тэхнічныя параметры | |
| Колькасць паверхаў | 101 |
| Плошча ўнутры будынка | 412500 м² |
| Колькасць ліфтоў | 61, уключаючы двухпавярховыя чоўны і 2 хуткасных назіральных ліфта |
| Архітэктар | C.Y. Lee & Partners |
| Уладальнік | Taipei Financial Center Corp. |
| Забудоўшчык | KTRT Joint Venture, Samsung Engineering & Construction |
|
|
|
| Інфармацыя і фота на Emporis | |
|
|
|
| Старонка на SkyscraperPage
|
|
Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня - 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З'яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.
Будаўніцтва хмарачоса пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г.. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд. долараў.
У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз.. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.
Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспека абвальвання пры урагане або землятрусе зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.
Арандатары [правіць]
Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:[1]
- ABN AMRO Bank
- Anthony’s Group Holding Company Ltd
- Bayer Taiwan
- Cosmos Bank
- DBS Bank Ltd
- Emirates Advocates Taiwan
- The Executive Centre
- Fulland Securities Consultant Company Ltd
- GoldBank of Taiwan
- Google Taiwan
- HVB Bank
- ING Antai
- ING SITE
- ING SCE
- Jones Lang LaSalle
- KPMG
- McKinsey & Company Taiwan
- PeopleSearch Taiwan
- People’s King
- SABIC Asia Pacific Pte Ltd
- Starbucks Coffee
- Taiwan Ratings Corporation
- Taiwan Stock Exchange Corporation
- Winterthur Life Taiwan
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайбэй 101- Афіцыйны сайт(англ.)
- Прынцып працы шара-маятніка
| Папярэднік: Уіліс-таўэр |
Найвышэйшыя ў свеце будынак па ўзроўні даху 449,2 м. 2003 – 2008 |
Пераемнік: Шанхайскі сусветны фінансавы цэнтр |
| Папярэднік: Вежы Петронас |
Найвышэйшы ў свеце будынак па ўзроўні архітэктурнага элемента 509,2 м. 2003 – 2007 |
Пераемнік: Бурдж-Халіфа |
| Папярэднік: Вежы Петронас |
Найвышэйшае ў свеце будынак 509,2 м. 2003 – 2007 |
Пераемнік: Бурдж-Халіфа |