U2

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
U2
фота
Група U2 у 2005 годзе
Жанр

Рок
Альтэрнатыўны рок
Пост-панк
Хард-Рок

Гады

1976 — н. ч.

Краіна

Flag of Ireland.svg Ірландыя

Горад

Дублін

Лэйблы

Island Records
MCA Music
Interscope
Mercury Records

Склад

Бона
Эдж
Адам Клейтан
Лары Мален

Сайт

http://www.u2.com/

U2 (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна, Ірландыя. Сфарміраваная ў 1976 годзе, U2, пачынаючы з сярэдзіны 80-х, з'яўляецца адной з самых папулярных і паспяховых гуртоў у свеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў дзід альбомаў гурта [1]. Па стане на 2006 год у іх актыве дваццаць дзве прэміі «Грэмі» [2], больш, чым у любога іншага гурта ў свеце.

Група была сфарміравана, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клавішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб'яву, размешчаную Лары Маленам-мал.; у той час яны былі падлеткамі-музыкантамі сярэдняй рукі. Да сярэдзіны 80-х яны выпусцілі 4 альбома і здабылі адданы рух фанатаў, большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візітнай карткай, выканання гітарных партый Эджам, голасу Бона і глыбокіх па зместу тэкстаў песень. Яны здабылі статус зорак з выхадам у 1987 годзе альбома The Joshua Tree, які часта завуць адным з найвялікшых альбомаў рока [3].

Напачатку 90-х яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, крытыку ў свой адрас, і тое, што, па іх меркаванні, было застоем у музыцы, альбомам Achtung Baby і грандыёзным шоў Zoo TV. Тым часам яны бесперастанку эксперыментуюць, даследуючы розныя музычныя кірункі.

Напачатку XXI стагоддзя U2 іграе больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі і працягвае карыстацца поспехам у публікі і крытыкаў. У 2004 годзе група заняла 22 месца з 100 у рэйтынгу «Лепшыя артысты ўсіх часоў» (100 Greatest Artists of All Time) часопіса Rolling Stone [4]. У 2005 іх уключылі ў «Залу славы рок-н-рола».

Члены гурта вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасць у сферы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці: удзел у «Міжнароднай амністыі», Make Poverty History, кампаніі ONE, Live Aid, Live 8, DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa Бона і Music Rising Эджа.

Зноскі

  1. Vallely, Paul."Bono: The Missionary". The Independent, May 2006. Праверана 15 кастрычніка 2006.
  2. GRAMMY Winners List
  3. «Rock’s Hottest Ticket» Time Magazine Archive, April 1987.
  4. The Immortals: The First Fifty. Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
  • Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
  • Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
  • McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
  • Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:U2