Windows 3.0

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Windows 3.0
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Windows 3.x[d]
Першы выпуск 22 траўня 1990
Апошняя версія 3.00a with Multimedia Extensions — 20 кастрычніка 1991
Падтрымлівае мовы некалькі моў[d]
Ліцэнзія прапрыетарная
Стан падтрымка спынена 31 снежня 2001
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows 3.0 — аперацыйнае асяроддзе для сістэмы MS-DOS, распрацаванае кампаніяй Microsoft і выпушчанае ў 1990; першы рэліз, які набыў шырокую папулярнасць і камерцыйны поспех. Ад папярэдняй Windows 2.0 яго адрознівала палепшаная шматзадачнасць, новы графічны інтэрфейс, пашыраныя мультымедыйныя магчымасці (у абнаўленні 3.0 with Multimedia Extensions), падтрымка CD-ROM і лепшае кіраванне памяццю. Windows 3.0 прадалася колькасцю 10 мільёнаў копій да з'яўлення палепшанай Windows 3.1 ў 1992.

У абалонцы упершыню з'явіўся Program Manager, які прадстаўляў усталяваныя праграмы ў выглядзе іконак, а не тэкставага ліста, а таксама ўбудаваная даведка для праграм у фармаце WinHelp.

Да Windows 3.0 выйшла два абнаўлення: 3.0a у снежні 1990, якое выпраўляла некаторыя памылкі і палепшала работу сістэмы з пашыранай памяццю, і 3.0 with Multimedia Extensions у кастрычніку 1991, якое дадавала пашыраную падтрымку для відэа- і аўдыякарт, сканераў і відэакамер, прывадаў CD-ROM. Таксама карыстальнікам у першы раз была прадстаўлена праграма-відэаплеер Windows Media Player.