Windows Vista

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Іншыя значэнні тэрміна

Windows Vista
Распрацоўшчык

Microsoft Corporation

Сямейства АС

Windows NT

Першы выпуск

30 лістапада 2006 (для карпаратыўных кліентаў)
30 студзеня 2007 (для звычайных карыстальнікаў)

Апошняя версія

6.0 (Build 6002.18005.090410-1830) Service Pack 2 (SP2) RTM — 25 мая 2009

Тып ядра

Гібрыднае ядро

Інтэрфейс

Windows Aero

Ліцэнзія

Microsoft EULA

Стан

Актуальнае

Вэб-сайт

Windows Vista - хатняя старонка

Windows Vista — аперацыйная сістэма сямействы Microsoft Windows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіх персанальных камп'ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Longhorn».

У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0, Windows XP — 5.1, Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісаны рымскімі лічбамі.

Windows Vista, як і Windows XP, — выключна кліенцкая сістэма. Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista — Windows Server 2008.

30 лістапада 2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista і Office 2007 для карпаратыўных кліентаў.[1]

Па даных вэб-аналітыкі ад W3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 года[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На раннім этапе распрацоўкі сістэма была вядомая пад кодавым імем Longhorn (па імі бара Longhorn Saloon блізка ад лыжнага курорта Вістлер у Брытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана 22 ліпеня 2005 года. Праз некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З 8 лістапада 2006 года паўнавартасная версія Windows Vista даступная для вытворцаў абсталявання. Публічны рэліз для канечных карыстальнікаў адбыўся 30 студзеня 2007 года.

Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія намячаліся ў Windows Vista, былі апушчаны Microsoft з-за абуранасці грамадскасці. Напрыклад, меркавалася, што OpenGL будзе рэалізаваны як надбудова над Direct3D. Гэта прывяло б да сур'ёзнага падзення прадукцыйнасці OpenGL у параўнанні з Direct3D і да фіксацыі версіі OpenGL. Асцярогі не апраўдаліся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[3]. Не ўвайшла ў Windows Vista і файлавая сістэма WinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасцю.

Зноскі

  1. Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers. PressCentre. Microsoft New Zealand (2007-01-30). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 9 лістапада 2009.
  2. Статыстыка на жнівень, W3schools.
  3. Windows Vista абзавялася натыўнай падтрымкай OpenGL.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Microsoft[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]