Перайсці да зместу

Вера Вітальеўна Глаголева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Вітальеўна Глаголева
руск.: Вера Витальевна Глаголева
Дата нараджэння 31 студзеня 1956(1956-01-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2017(2017-08-16)[2] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР,
Сцяг Расіі РФ
Бацька Vitaly Glagolev[d]
Маці Galina Glagoleva[d]
Муж Rodion Nakhapetov[d] і Kirill Shubsky[d]
Дзеці Anna Nakhapetova[d] і Anastasia Shubskaya[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, актрыса
Кар’ера 1975 — 2017
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Майстар спорту СССР
IMDb 0321687
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера Вітальеўна Глаголева (руск.: Вера Витальевна Глаголева; 31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Германія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, Заслужаная артыстка Расіі (1995)[3], народная артыстка Расіі (2011)[4].

У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасля заканчэння школы — гэта быў фільм «На край свету» рэжысёра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафестывалі ў Любляне.

Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і знялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам знялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя з якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званне «Найлепшай актрысы 1986 года» па выніках апытання часопісу «Советский экран».

У 1990 годзе дэбютавала як рэжысёр фільма «Зламанае святло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасля зняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[5].

Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зняты ў 2014 годзе.

Другі муж Веры Глаголевай — расійскі бізнесмен Кірыл Шубскі. Іх дачка Анастасія Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.

Зноскі