Чарапяціца
Чарапяціца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 22 км |
Басейн | 359 км² |
Вадацёк | |
Выток | Межава |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Межава |
• Вышыня | 142,3[1] м |
• Каардынаты | 55°56′56,77″ пн. ш. 28°54′14,97″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нішча |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Юхавічы |
• Вышыня | 136,3[2] м |
• Каардынаты | 56°02′05,73″ пн. ш. 28°40′46,53″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нішча → Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Расонскі раён |
— выток, — вусце |
Чарапяці́ца, Чарпеціца — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі, левы прыток ракі Нішча (басейн Дрысы). У вярхоўі (ад вытоку да возера Мылінскае) носіць назву Межава.
Даўжыня ракі 22 км. Выцякае з возера Межава ў яго заходняй частцы. Працякае праз азёры Мылінскае, Чарапёцкае, Валькоўскае, Чарапета. Вадазбор у межах Нешчардаўскага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў нішчы прыкладна за 3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Юхавічы. Плошча вадазбору 359 км², азёрнасць 5 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Каркоўскае, Карасёва і Глухое, Ціхае.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чапапяці́ца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 316. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
- Ліст карты O-35-142. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)