Перайсці да зместу

Даян Фосі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Да{{subst:націск}}ян Фо{{subst:націск}}сі''' ({{lang-en|Dian Fossey}}; {{ДН|16|1|1932}}, Сан-Францыска, Каліфорн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:05, 16 студзеня 2014

Да́ян Фо́сі (англ.: Dian Fossey; 16 студзеня 1932, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 26 снежня 1985) — вядомы этолаг, папулярызатар аховы прыроды.

Біяграфія

Атрымала медыцынскую адукацыю, пазней, у 1974 годзе, атрымала ў Кембрыджскім універсітэце званне доктара заалогіі. У 1963 годзе ў турыстычнай паездцы па Афрыцы пазнаёмілася з вядомым заолагам і палеантолагам Луісам Лікі, які пазней прапанаваў ёй займацца вывучэннем паводзін горных гарыл у трапічных лясах масіву Вірунга на сумежжы ДРК, Руанды і Уганды. Д. Фосі вывучала паводзіны горных гарыл на працягу 18 гадоў, была актыўнейшым прыхільнікам аховы прыроды, змагалася з браканьерствам на тэрыторыі нацыянальнага парку «Вірунга». Была гераіняй фільма «У пошуках гіганцкіх малп»" («Нацыянальнае геаграфічнае таварыства», 1975). Д. Фосі была ўпэўнена, што галоўная небяспека для горных гарыл — чалавек, да 1980 года на Зямлі заставалася агулам толькі 250 гэтых жывёл, таму даследчыца вяла безупынную барацьбу з браканьерамі. Д. Фосі вывучала гарыл цярпліва і тонка, звычайна рызыкуючы жыццём, гадамі чакаючы, пакуль гарылы прымуць яе ў зграю, у выніку яна перамагла — яе прынялі. Такім чынам, яна ў адзіночку жыла сярод гэтых магутных, самых буйных у свеце малп, вывучаючы іх звычкі, навыкі і, у пэўным сэнск, — культуру.

У студзені 1970 года яе фатаграфія з'явілася на вокладцы National Geographic, Д. Фосі стала вядомай. У 1980 году была названа вядучым спецыялістам у свеце па фізіялогіі і паводзінах горных гарыл. Чытала ўласны курс лекцый у Карнельскім універсітэце ў 1981—1983 гадах, у той самы перыяд яна напісала сваю кнігу «Гарылы ў смутку» (англ.: Gorillas in the Mist), якая стала бестселерам і дагэтуль з'яўляецца самай прадаванай кнігай свету пра гарыл, таксама ў 1988 годзе паводле яе зняты фільм.

Забойства

Д. Фосі была засечана ўласным мачэтэ для рубкі трыснягу ў сваім бунгала ў лагеры паблізу даследчага цэнтра Карысак (Руанда) 26 снежня 1985 года. Забойства не раскрытае. Хутчэй за ўсё, даследчыцу забілі афрыканцы, нанятыя тымі, каму Д. Фосі замінала выкарыстоўваць гарыл у камерцыйных мэтах. Д. Фосі пахавалі побач з забітымі гарыламі ў двары за бунгала. На надмагіллі высечана яе руандыйскае імя Нуармачабеле («Жанчына, якая жыве адна ў гарах») і эпітафія «Ніхто не любіў гарыл мацней. Спачывай з мірам, дарагая сяброўка, навечна абароненая ў гэтай святой зямлі, тваім доме, якому ты належыш».[1]

У масавай культуры

Гл. таксама

Зноскі