Перайсці да зместу

Адрас (тканіна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
Радок 29: Радок 29:


З-за вялікай каштоўнасці і дэкаратыўнасці адрасу выпускаюць яго падробкі тэхнікай штампоўкі.
З-за вялікай каштоўнасці і дэкаратыўнасці адрасу выпускаюць яго падробкі тэхнікай штампоўкі.

== У культуры ==

У [[Горад Худжанд|Хаджэндзе]] праводзіцца штогодны фестываль атласа і адраса<ref>[http://ru.sputnik-tj.com/culture/20160922/1020714983.html Ткачихи поборятся за звание лучшей в пяти номинациях и смогут претендовать на денежные премии в размере от пяти тысяч за гран-при до двух тысяч сомони] {{ref-ru}}</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 15:21, 15 лістапада 2016

Адра́с (узб.: Adras) - від смесавых шаўковых тканін палатнянага перапляцення, якія робяцца ўручную з 50% баваўняных і 50% шаўковых нітак з абровым узорам  (узб.)[1]. Уток у адрасе баваўняны, а аснова шаўковая[2]. Традыцыйна адрас тчэцца ва Узбекістане і Таджыкістане.

У многіх месцах Узбекістана гэтая тканіна называлася таксама узб.: podshohi - «падышахская», што паказвала на яе надзвычайную каштоўнасць, звязаную і з працаёмкім, дарагім працэсам вырабу і з багатым, прыбраным знешнім выглядам[3].

Гісторыя

У Сярэдняй Азіі (у Бухары, Самаркандзе, Хаджэндзе, Намангане, Маргілане) вытворчасць шаўковых і паўшаўковых ікатаў (атлас, канаус, Адрас) дасягнула асаблівага развіцця ў XIX - пачатку XX стагоддзяў.

Тэхналогія стварэння

Шырыня адрасу, зробленага ўручную, вагаецца ад 32 да 55 см, паколькі большую шырыню не дазваляюць задаць ткацкія станы[2].

Пры ручным вырабе адрасу на тканіне абавязкова ёсць белы скат, паласа па якой ткачы раўнавалі ікатавы ўзор. Частата паўтарэння скату каля 2,2 метра і залежыць ад даўжыні рамкі, на якую нацягвалі палатно. Пры пашыве гатовага адзення гэты скат традыцыйна пакідалі. Рабілася гэта з прычыны вялікага кошту тканіны і немэтазгоднасці адбракоўкі годнага матэрыялу. Акрамя гэтага наяўнасць скату на адзенні дадаткова падкрэслівала той факт, што ткань рабілася традыцыйным ручным спосабам[2].

Сучасныя мадэльеры пакідаюць скат толькі ў выпадках, калі хочуць адмыслова падкрэсліць аўтэнтыку пашытых рэчаў, у астатніх выпадках яго выкарыстоўваюць для аздаблення ці наогул адразаюць, каб не парушаў сіметрыю арнаменту на тканіне[2].

Тэхналогія фарбавання

Ва Узбекістане адрас вырабляюць уручную з выкарыстаннем тэхнікі ікат?! і натуральных фарбавальнікаў[4]. Пры гэтым пучкі шаўковых нітак абвязваюць паасобна, каб была магчымасць паэтапна афарбоўваць іх у розныя колеры. Пры гэтым для Узбекістана характэрнай асаблівасцю іката з'яўляецца тое, што рознакаляровасць уласціва толькі ніткам асновы  (руск.), а ўток пакідаецца аднатонным[1].

У якасці натуральных фарбавальнікаў прымяняюцца водныя выцяжкі з розных раслін: Rubia tinctorum, коркі граната (Punica), цыбулі (Allium), грэцкага арэха (Juglans regia), Delphinium luteum, бутонаў Styphnolobium japonicum, мальвы (Malva) і іншых, а таксама кашаніль (Dactylopius coccus) і індзіга?![2][3].

Выкарыстанне

Уласцівасці адрасу дазваляюць захаваць прахалоду ўлетку і аддаваць цяпло зімой, таму з яго ствараюць шматфункцыянальнае адзенне: блузкі, спадніцы, вячэрнія сукенкі, касцюмы і многае іншае. Акрамя гэтага з адрасу ствараюць аксесуары і дэкаруюць ім памяшканні ва ўсходнім стылі.

Падробкі адрасу

З-за вялікай каштоўнасці і дэкаратыўнасці адрасу выпускаюць яго падробкі тэхнікай штампоўкі.

У культуры

У Хаджэндзе праводзіцца штогодны фестываль атласа і адраса[5].

Зноскі