Грэцкі арэх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Грэцкі арэх
Ořešák v Kladinách (1).jpg
Дарослая расліна ў Чэхіі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Juglans regia L.

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   503244
NCBI   51240
EOL   487229
GRIN   t:20772
IPNI   442427
TPL   kew-2331747

Грэцкі арэх[3][4], валоскі арэх (Juglans regia) — лістападнае дрэва, від дрэў роду арэх (Juglans) сямейства арэхавыя (Juglandaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Juglans regia - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-081.jpg

Грэцкі арэх — хуткарослая, святлалюбная, цеплалюбівыя, засухаўстойлівая расліна. Буйное дрэва, вышыня да 30 метраў[4], і да 1,5 м у дыяметры[3].

Працягласць жыцця 300—400 гадоў. Цвіце грэцкі арэх у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні.

Ствол і парасткі[правіць | правіць зыходнік]

Ствол тоўсты і галінасты, пакрыты шэрай патрэсканай карой з падоўжнымі расколінамі, галіны ўтвараюць густую, шырокакруглую крону[3][4]. Маладыя парасткі бліскучыя аліўкава-шэрыя з круглымі, апушанымі пупышкамы.

Лісце[правіць | правіць зыходнік]

003 2011 04 18 Blattadern.jpg
Ліст у восеньскай афарбоўцы

Чарговае буйное лісце складанае, непарнаперыстае, 20-40 см даўжынёй. Кожны ліст складаецца з чатырох, шасці ці васьмі пар падоўжана-яйцападобных лісточкаў, тупых ці завостраных[4], з якіх верхні самы вялікі. Лісточкі бываюць ад 40 да 70 мм даўжынёй, распускаюцца адначасова з кветкамі, яны цэльнакрайнія, яйкападобныя, пры распусканні ружовыя, летам цёмна-зялёныя, бліскучыя, знізу матавыя, пры расціранні з прыемным характэрным пахам[3].

Кветкі[правіць | правіць зыходнік]

Кветкі дробныя, зеленаватыя, аднаполыя. Тычыначныя кветкі з 5-6 пялёсткавым калякветнікам і 8-40 тычачкамі сабраны ў вісячыя доўгія каташкі ружова-зялёнага колеру, развіваюцца на леташніх парастках. Песцікавыя кветкі размешчаны на верхавінках аднагадовых галін, адзінкава ці групамі па дзве-тры. Яны маюць просты 5-6-пялёсткавы калякветнік. Песцік адзін, з ніжняй завяззю, кароткім слупком з двухлопасцевым махрыстым лычыкам.

Цвіце ў красавіку — маі[3].

Плады[правіць | правіць зыходнік]

Juglans regia MHNT.BOT.2007.40.64.jpg
Плады грэцкага арэху

Арэхаплоднае дрэва, пачынае пладаносіць на 8-10-ы год. Плады — буйныя аднанасенныя несапраўдныя касцянкі (арэхі) — маюць тоўстую, мясістую скурыста-кудзелістую зялёную лупіну і моцную костачку з дравяністай, маршчыністай, рабрыстай абалонкай[3][4], форма ад круглявай да яйкападобнай, да 5 см даўжынёй, да 3 см у шырыню; пры наступленні спеласці лупіна плоду, высыхаючы, лопаецца на 2 часткі і сама сабой аддзяляецца, костачка сама сабой не раскрываецца.

Касцянка без вонкавай абалонкі складаецца са знешняй дравяністай абалонкі і ядра. Паверхня абалонкі мае выпуклы шоў, які дзеліць плод на дзве палавінкі. У ядры ёсць адна ці дзве (часам і больш) перагародкі.

Плады паспяваюць у канцы жніўня - верасні[3].


Noyer centenaire en automne.JPG
Walnuss-rinde.jpg
Walnuss-knospe.jpg
Злева направа: агульны выгляд; кара; пупышкі
Walnussbluete-001.jpg
Juglans flower female 20050526 064 part.jpg
Juglans regia orzech wloski 2008.JPG
Juglans regia Walnoot 'Buccaneer'.jpg
Злева направа: тычынкавыя кветкі; песцікавыя кветкі; няспелы плод; спелы раскрыты плод

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

CH-NB - Interlaken, Dorfstrasse - Collection Gugelmann - GS-GUGE-KÖNIG-C-3.tif
Ф. Н. Кёніг(англ.) бел.. «Інтэрлакен», 1804
Kočevska reka oreh.jpg
Грэцкі арэх у Славеніі

У дагістарычныя часы грэцкі арэх у Заходняй Еўропе быў значна больш распаўсюджаны, хоць, магчыма, то быў блізкі да гэтага, а не той самы від, які там распаўсюджаны ў цяперашні час.

Радзіма Балканскі паўвостраў. У дзікім стане грэцкі арэх расце ў Сярэдняй Азіі[3], Закаўказзі, асабліва ў заходняй частцы, а таксама ў Талышскіх гарах. Грэцкі арэх расце ў паўночным Кітаі, у паўночнай Індыі, на Цянь-Шані, у Іране, у Малой Азіі і Грэцыі. У Заходняй Еўропе ён лічыцца здзічэлым, але разводзіцца яшчэ да шыраты 56° з. ш. Па звестках Шубелера, у Нарвегіі і Швецыі нават да 59°. Самым паўночным дрэвам гэтай пароды на ўсёй зямлі той жа аўтар лічыць дрэва, якое знаходзіцца ў нарвежскім гарадку Форзундзе, пад 63° 35' з. ш. Усё гэта адзінкавыя асобнікі, за якімі старанна даглядаюць.

У Расіі, у Санкт-Пецярбургу грэцкі арэх не вымярзае цалкам, але і не ўздымаецца ў выглядзе сапраўднага дрэва. Яго разводзяць з мэтай атрымаць спелыя плады, што здараецца не штогод, яшчэ да шыраты Варонежа; да 52° з. ш. у заходняй Расіі, а ўжо з даўгаты Харкаве арэал пашыраецца да поўдня.

У Беларусі зрэдку сустракаецца па ўсёй тэрыторыі ў парках і вулічных насаджэннях[4].

3 усіх відаў арэхавых гэты від мае найбольшае значэнне і пашырэнне. Інтрадукаваны ў паўднёва-заходнія раёны Беларусі ў другой палове XVIII ст. Пладовыя дрэвы ёсць у парках, вулічных насаджэннях, на прысядзібных участках у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях.

Ва Украіне распаўсюджаны ў садова-паркавых культурах, у лясных насаджэннях як пладовая спадарожная парода, у лесапалосах і прыдарожных пасадках. Асноўныя насаджэнні грэцкага арэха ва Украіне размешчаныя ў Чарнавіцкай вобласці і ў Крыму абласцях[5].

Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона прыводзіць паведамленне, што пры царкве грузінскага сяла Кехві(руск.) бел. (Гарыйскі павет(руск.) бел. Тыфліскай губерні(руск.) бел., цяпер Цхінвальскі раён Паўднёвай Асеціі), у 12 вёрстах (12,8 км) ад Цхінвалі, рос грэцкі арэх вышынёю ў 84 футы (25,6 м), а ў абхваце 28 футаў (8,5 м), у цені яго маглі схавацца да 200 коннікаў. Ён даваў штогод да 100 пуд ов (1,6 т) пладоў. У многіх месцах Закаўказскага краю(руск.) бел..

Асноўнымі вытворцамі грэцкага арэха з'яўляюцца Кітай, ЗША і Турцыя. З рэспублік былога Савецкага Саюза значная колькасць арэха вырошчваецца на Украіне і ў Малдове. Ва Украіне штогод вырабляецца да 27 тыс. тон арэхаў.[6]. У структуры экспарту Малдовы арэх займае 4-е месца — пасля віна, тэкстылю і пшаніцы. Яшчэ ў XVIII стагоддзі Дзмітрый Кантэмір згадваў арэх у ліку галоўных багаццяў краіны. Да нашых дзён захаваўся ў малдаўскіх сёлах звычай, які ідзе з глыбокай даўніны, саджаць арэх, калі ў сям'і народзіцца дзіця.

Грэцкі арэх не любіць цяжкіх і сырых глеб, расце асабліва добра ў далінах, якія абрашаюцца цякучымі водамі. Дэфіцыт гэтай прадукцыі на еўрапейскім рынку ў апошнія гады складае да 100 тыс. тон арэхаў ў абалонцы[6]. Па камерцыйнай каштоўнасці ядра арэха падпадзяляюць на цэлыя, палоўкі, чвэртачкі і дробку, дзе кошт паступова памяншаецца — цана непашкоджанага насення ў 3-4 разы вышэй цаны драблёнага (пашкоджанага) насення[6].

Сусветная вытворчасць

грэцкіх арэхаў па гадах (тыс. тон)

1965 533
1970 654
1975 733
1980 795
1985 836
1990 890
1995 1 068
2000 1 292
2005 1 747
2006 1 691
2007 1 929
2008 2 125
2009 2 282
10 вядучых сусветных вытворцаў

грэцкіх арэхаў (тыс. тон)

Краіна 1985 1995 2005 2009
Сцяг Кітая Кітай 122 230 499 979
Сцяг ЗША ЗША 198 212 322 376
Сцяг Турцыі Турцыя 110 110 150 177
Сцяг Ірана Іран 31 119 170 141
Сцяг Украіны Украіна н/д 76 91 83
Сцяг Мексікі Мексіка 6 6 80 70
Сцяг Францыі Францыя 27 22 33 41
Сцяг Румыніі Румынія 39 22 48 38
Сцяг Індыі Індыя 15 25 32 36
Сцяг Егіпта Егіпет н/д н/д 27 27
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН(руск.) бел.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Ядры арэхаў[правіць | правіць зыходнік]

Juglans rega.Israel.jpg
Ачышчаныя ядры

У склад ядраў грэцкага арэха ўваходзяць разнастайныя арганічныя і мінеральныя злучэнні: тлушчы, бялкі - 9-18 %[3], вугляводы − 7[7]-13 %[6] (глюкоза, цукроза, дэкстрын, крухмал і г. д.), дубільныя і араматычныя рэчывы, вітаміны К(руск.) бел. і Р(руск.) бел., 2,9 % клятчаткі, 1,6 % попелу, амінакіслоты (аспарагін, цысцін, глутамін, серын, гістыдзін, валін, фенілаланін).

Плады ўтрымліваюць 50-70[8]-78 %[3][9] алею і да 21 % бялку[7][8]. Тлусты алей складаецца з гліцэрыдаў лінолевай, алеінавай, стэарынавай, пальміцінавай і ліналенавай кіслот[10]. Ён змяшчае ў сабе вітаміны А, D, Е, К, антыаксіданты і поліненасычаныя тлустыя кіслоты (лінолевая Амега-6 і ліноленовая Амега-3), якія яшчэ называюць незаменнымі[6].

Няспелыя плады багатыя аскарбінавай кіслатой[3] (да 10[7] %, паводле іншых звестак[4], да 3 %). Утрыманне вітаміну С больш за 3000 мг% вітаміну С, у спелых пладах — 35 мг%. Няспелыя плады, да зацвярдзення шкарлупы, па ўтрыманні вітаміну С (2000 — 3000 мг%) у 7-10 разоў перавышаюць найлепшыя сарты чорных парэчак[8].

Лісце і каляплоднік[правіць | правіць зыходнік]

У лісці ўтрымліваюцца хіноны (нафтахінон юглон[4], α-гідраюглон, β-гідраюглон), флаваноіды(руск.) бел. (гіперазід, 3-арабіназід кверцэцін, 3-арабіназід кемпферол), вітамін B, аскарбінавая кіслата (4-5 %), дубільныя рэчывы (3-4 %), элагавая(руск.) бел. і галусавая кіслоты, кававая кіслата(руск.) бел. (0 , 1 %), караціноіды(руск.) бел., у складзе якіх знойдзены β-каратын (12 мг на 100 гр), віялаксантын, флаваксантын, крыптаксантын, эфірны алей (да 0,03 %)[4].

Зялёны каляплоднік утрымлівае α- і β-гідраюглоны, аскарбінавую кіслату (да 3 %), дубільныя рэчывы, цукар, яблычную і лімонную кіслоты, дубільныя і фарбавальныя рэчывы, фосфарна- і шчаўекіслы кальцый.

Шкарлупіна[правіць | правіць зыходнік]

Цвёрдыя абалонкі пладоў утрымліваюць значную колькасць дубільных рэчываў (16-21 %), у тым ліку галавую і элагавую кіслоты.

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая, вітамінная, алейная, драўняная, лекавая, эфірнамаслінная, дубільная, фарбавальная, дэкаратыўная, фітанцыдная і касметычная расліна.

Выкарыстанне ў харчаванні[правіць | правіць зыходнік]

Juglans regia - nut oil.jpg

Няспелыя плады выкарыстоўваюць для вырабу вітамінных канцэнтратаў і вітамінізаваных прадуктаў (варэнне). У харчовай прамысловасці прымяняюцца ядры арэхаў, якія адрозніваюцца выключнымі смакавымі ўласцівасцямі і высокай харчовай каштоўнасцю: 1 кг грэцкіх арэхаў дае больш 8500 калорый[3] і па каларыйнасці зерне грэцкіх арэхаў у два[6] разы перавышае пшанічны хлеб вышэйшага гатунку, таму грэцкі арэх выкарыстоўваецца для дыетычнага харчавання і прыгатавання кандытарскіх вырабаў.

Лячэбна-дыетычныя ўласцівасці маюць плады, зялёныя каляплоднікі і лісце. Плады грэцкага арэха выкарыстоўваюць у многіх галінах прамысловасці: у кандытарскай (начынне, цукеркі, тарты, печыва і таму падобнае), у кансервавай, пладова-агародніннай, алейнай вытворчасці. Асабліва высокія смакавыя ўласцівасці мае арэхавы алей, які выкарыстоўваюць у харчовай прамысловасці. У ім ёсць стэарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая і пальміцінавая кіслоты. Алей грэцкага арэху захоўваецца нядоўга. Колькасць тлустага алею ў ядры арэхаў дасягае 70 %. Асноўную масу азоцістых злучэнняў складае бялок. У параўнанні з іншымі пладовымі і ягаднымі культурамі ядры грэцкага арэха багатыя жалезам, алюмініем, стронцыем, марганцам, цынкам, нікелем, борам, меддзю, хромам, шмат фосфару, калію, кальцыю, магнію. Ядры маюць у сабе ўсю групу вітамінаў B, вітаміны A, E, P і невялікую колькасць вітаміну C. Арэхавы жом мае 48,5 % бялковых рэчываў, 9,5 % тлушчоў, 6,7 % цэлюлозы і можа выкарыстоўвацца ў кандытарскай вытворчасці, а таксама як каштоўны канцэнтраваны корм для кармлення жывёл. З недаспелых пладоў вараць варэнне.

Даказана дабратворнае ўздзеянне ўжывання арэхаў на якасць спермы[11].

Медыцынскае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У навуковай медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавай сыравінай з'яўляюцца лісткі (лац.: Folia Juglandis regiae) і зялёныя каляплоднікі (лац.: Cortex Juglandis regiae fructibus) арэха грэцкага. Збіраюць асобныя лісточкі складанага ліста ў час цвіцення расліны. Іх абрываюць рукамі і сушаць у цені[4]. Іх рэкамендуюць як сродак супраць эксудатыўнага дыятэзу, рахіту і для гаення ран. Таксама выкарыстоўваюць саспелыя плады і цвёрдую абалонку пладоў. Прэпараты грэцкага арэха выкарыстоўваюць для мясцовага лячэння скурнага туберкулёзу[3], стрэптакокавай і стафілакокавай інфекцыяй[3], для загойвання ран пры хранічным ртутным атручэнні, разрыхленні дзёсен, выкліканым цынгой, залатушным запаленні вачэй і г. д[4].

Ядры арэхаў рэкамендаваны хворым атэрасклерозам, сухотамі[3], пры гіпертаніі, падвышанай кіслотнасці страўнікавага соку[12][9]. Іх рэкамендуюць пры вялікай фізіялагічнай і разумовай стомленасці, пры значнай страце масы, пасля цяжкіх хвароб.

Алей грэцкага арэха халоднага прасавання выкарыстоўваюць для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, зніжэння ўзроўню халестэрыну, а таксама пры дыябеце[3][9].

Лячэбнае значэнне маюць і лакуны («перагародкі») арэхаў. Так, 20-% настойка лакун апынулася эфектыўнай пры эўтырэоіднай форме дыфузнага зобу і лёгкай форме тырэятаксікозу[13].

У народнай медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне грэцкі арэх ужываюць пры катарах страўніка і кішак, пры паносах, рахіце, эксудатыўным дыятэзе, падагры, крывацёках[4]. Лісце здаўна ўжывалася як раназажыўляльны і вітамінавы сродак[7].

Паколькі няспелыя плады маюць высокае ўтрыманне вітаміна С, у народнай медыцыне спіртавыя настойкі здробненых маладых пладоў выкарыстоўваюць як лячэбны і вітамінны сродак.

Пры падвышанай сакрэцыі страўніка ўжываюць насенне грэцкага арэха па 1-2 сталовыя лыжкі 3 разы ў суткі за 30 мін да ежы[14]. Ужываць у ежу арэхі проціпаказана пры хваробах кішачніка[13].

Цвёрдая абалонка арэха выкарыстоўваецца для лячэння ран, інфекцыйных запаленняў скуры. Адварам робяць прымочкі да паражаных месцах, ім можна паласкаць ротавую паражніну і горла пры запаленні (дзеянне дубільных рэчываў)[14].

Драўніна[правіць | правіць зыходнік]

Nussbaum Holz.JPG
Падоўжны спіл драўніны грэцкага арэха
Nussbaum-Maser Holz.JPG
Шпон(руск.) бел. з капа(руск.) бел. грэцкага арэха

Драўніна грэцкага арэха лічыцца каштоўнай пародай дрэва, якая прымяняецца для вырабу высакаякасных прадметаў. Паколькі яна з'яўляецца пабочным прадуктам вырошчвання грэцкіх арэхаў, з прычыны чаго яе паступленне нерэгулярна, прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць гэтую драўніну, нешматлікія і арыентаваны на невялікія яе аб'ёмы. Тая акалічнасць, што дрэвы грэцкага арэха пры нарыхтоўцы часта выкопваюць з коранем, абумоўлена, аднак, не недахопам драўніны. Самыя ніжнія часткі ствала дрэва, якія знаходзяцца часам у зямлі, клубнепадобна патоўшчаныя і выкарыстоўваюцца для вырабу самага каштоўнага шпону(руск.) бел. з касаслойнай(руск.) бел. драўніны, упрыгожанай багатымі ўзорамі.

Драўніна грэцкага арэха мае прыгожую тэкстуру, трывалая, аднастайная, цвёрдая, добра паддаецца апрацоўцы, выдатна паліруецца. Яна выкарыстоўваецца для вырабу мэблі, паркету, а таксама афармлення інтэр'ераў дамоў і аўтамабіляў. З грэцкага арэху робяць музычныя інструменты, фанеру, прыклады для стрэльбаў, дробныя вырабы. Наплывы (капы) на ствалах арэха выкарыстоўваюць для вырабу мастацкіх вырабаў і дарагой мэблі.

Па прычыне высокага кошту для вытворчых мэтаў звычайна выкарыстоўваецца шпон. Акрамя таго, драўніна арэха ўжываецца для вырабу драўляных частак паляўнічай зброі(руск.) бел. па прычыне высокай дынамічнай трываласці і мінімальнай схільнасці да парэпання. Існуе меркаванне, што выкарыстанне драўніны арэха ў зброевай вытворчасці прыводзіла да істотных скарачэнняў плошчы распаўсюджвання дрэў у ваенныя гады[15].

Абалона(руск.) бел. арэха мае шэры колер, часам з чырванаватым адценнем і выразна аддзелена ад цёмнага ядра(руск.) бел., якое можа мець вельмі розную афарбоўку, ад цёмна-шэрага да цёмна-карычневага. Колер драўніны часта залежыць ад месца вырастання, асабліва — ад клімату і ўласцівасцяў глебы. На рынку адрозніваюць месца паходжання драўніны. Так, «італьянскі арэх» мае, у параўнанні з арэхам з Германіі або Швейцарыі, больш чырвонае адценне і складаную структуру малюнка драўніны. У Германіі асабліва шанаваўся «каўказскі арэх» з яго чорнай размалёўкай. Большы попыт існуе на «французскі арэх» з-за яго асаблівай расфарбоўкі і ўзору.

Драўніна арэха паўкольцапорыстая. Гэта значыць, што ранні прырост з буйнымі порамі адрозніваецца ад позняга прыросту з дробнымі порамі, але не так моцна, як у кольцапорыстых парод драўніны. З прычыны гэтага на тангенцыйным(руск.) бел. зрэзе драўніны арэха ўзнікае дэкаратыўны муаравы ўзор(руск.) бел., а на радыяльным — узор з палос. Акрамя таго, колер ядровой драўніны часцяком нераўнамерны, за кошт чаго атрымліваюцца паверхні са складаным узорам тэкстуры, колеру і ўнутранай гульнёй святла, якія асабліва цэняцца. Драўніна арэха тонкавалакністая, мае сярэднюю цвёрдасць і шчыльнасць, якая складае ад 450 да 750 кг/м³. Драўніна глейкая і трывалая на выгіб, але не эластычная. Устойлівая да вільгаці, добра апрацоўваецца, афарбоўваецца і паліруецца. Пры сушцы моцна карабаціцца(руск.) бел., аднак у высушаным стане захоўвае форму.

Садова-лясная гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Juglans regia autumn 2009.jpg
Грэцкі арэх у восеньскай афарбоўцы, Францыя
20130428Walnuss Altlussheim1.jpg
Грэцкі арэх у Германіі

У паўднёвых раёнах шырока культывуецца як дэкаратыўная расліна. Садовая і паркавая расліна, пыле- і газастойкая і даўгавечная парода. Рэкамендуецца для адзіночных, групавых пасадак і алей, стварэння масіваў, абсадкі дарог. Грэцкі арэх шырока ўжываецца ў лесамеліярацыйных насаджэннях. Яго густая крона мае добрыя ветраахоўныя ўласцівасці, а лісце ўзбагачае глебу перагноем. Засухаўстойлівасць, даўгавечнасць, здольнасць да парасткавага аднаўлення даюць магчымасць прымяняць яго як спадарожную пладовую пароду ў полеахоўных палосах, у бэльках і ў ахоўных насаджэннях на абрашаных землях.

Культура грэцкага арэха пачалася з самых старажытных часоў, і ён даў мноства разнавіднасцяў; разнастайнасць заўважаецца у ліку лісточкаў пёрыстага лісця, якія часам бываюць нават суцэльнымі, у напрамку галін, у ступені далікатнасці дравяністай часткі плоду і інш. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Зялёны каляплоднік багаты юглонам, наяўнасць якога ў лісці і зялёных каляплодніках сведчыць пра аздараўленчае значэнне грэцкага арэха ў насаджэннях.

У парфумернай прамысловасці і касметалогіі[правіць | правіць зыходнік]

У парфумернай прамысловасці выкарыстоўваюць прадукты перапрацоўкі арэхавага алею. Паколькі ён ваалодае здольнасцю раствараць эфірныя алеі, з яго дапамогай здабываюць каштоўныя араматычныя злучэнні — ружавы(руск.) бел., фіялкавы, лімонны(руск.) бел., памяранцавы эфірныя алеі[3]. Адварам лісця мыюць галаву для надання валасам цёмнага адцення[3].

Іншае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце ўтрымлівае горкія і араматычныя рэчывы, выпарэнні якіх прычыняюць некаторым галаўны боль. Яны ўжываюцца ў Закаўказзі для адурэння рыбы (фарэлі) у горных рэчках.

Уся расліна мае інсектыцыдныя і фітанцыдныя ўласцівасці[3]. Адвар лісця ўжываюць для барацьбы з павуціннай моллю пладовых раслін. Лісце грэцкага арэха валодае высокімі фітанцыднымі ўласцівасцямі, адпуджвае мух[8].

Шкарлупінне арэхаў змяшчае шмат дубільных рэчываў і выкарыстоўваецца для дублення скуры. Алей выкарыстоўваецца для вытворчасці высакаякасных мастацкіх фарбаў, а таксама ў паліграфічнай прамысловасці.

Зялёныя абалонкі пладоў выкарыстоўваюць для афарбоўкі тканін у розныя адценні карычневага колеру. Як фарбавальнікі ўжываюць таксама і галы на лісці. З экстракту лісця і лупіны зялёных пладоў атрымліваюць устойлівы, экалагічна чысты фарбавальнік(руск.) бел..

Абалонка грэцкіх арэхаў выкарыстоўваецца для вырабу актываванага вугалю, шліфавальнага каменя, лінолеўма, толя[6].

Пчолы збіраюць з арэха досыць пажыўны пылок.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Walnut orchard at the ranch of J.D. Durfee, El Monte(?), California, ca.1910 (CHS-5309).jpg
Арэхавы сад на ранчы ў Каліфорніі, ЗША
Une noyeraie.jpg
Грэцкі арэх у Францыі

Цепла- і святлолюбівая культура. Дрэнна пладаносіць ва ўшчыльненых пасадках, якія недастаткова праветрываюцца і асвятляюцца. Для нармальнага росту і развіцця грэцкаму арэху неабходны вегетацыйны перыяд працягласцю не менш як 150 дзён з сумай тэмператур (вышэй за 10°°C) каля 2000 °C. У крытычныя зімы дрэвы падмярзаюць: тычынкавыя пупышкі пашкоджваюцца пры −21,5 °C, верхавінкавыя — пры −22 −23 °C. У перыяд утварэння пылку крытычная тэмпература для тычынкавых кветак 2,8 °C. Аднак у грэцкага арэха добрая аднаўленчая здольнасць (праз 2—3 гады)[12].

Паколькі арэхавае дрэва занадта зацяняе іншыя дрэвы, то яго трэба саджаць на краі саду.

Да глеб арэх мала разборлівы, хоць аддае перавагу глыбокай і друзлай пескавата-камяністай глебе, не вельмі сухой, прытым поўнай вапнай. На вырошчванне непрыдатныя забалочаныя, пераўвільготненыя і моцна глеістыя глебы. Насаджэнні найбольш прадукцыйныя на ўрадлівых, дастаткова ўвільготненых глебах.

Развядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Walnuss spross.jpg
Парастак грэцкага арэха

Грэцкі арэх разводзіцца амаль выключна насеннем. Насенне (арэхі) высейваюць без падсушвання ў кастрычніку або рана вясной пасля 2-3-месячнай стратыфікацыі на глыбіню 7-10 см. Пры пасеве лепш за ўсё арэхі класці ў грунт бокам на шво.

Французскаму садоўніку Ф. Трэйву(англ.) бел. ўдалося знайсці надзейны спосаб прышчэпкі(руск.) бел. арэха ў расшчэп да аднагадовага або двугадовага сеянца(руск.) бел., які высаджваюць услед за прышчэпкай ў парнік(руск.) бел.. Магчыма прышчапляць сартавы арэх на 2-3-гадовыя сеянцы грэцкага, шэрага або чорнага арэхаў.

Лепшы спосаб прышчэпкі «напаўтрубкаю». Прышчапляюць у другой палове чэрвеня — у ліпені, калі добра адстае кара, Для прышчэпкі згаданым спосабам на аднагадовых прыростах шчэпы выразаюць трубку кары, даўжынёй 3-3,5 см, з вочкам пасярэдзіне і ўстаўляюць на месца выразанай кары такога ж памеру ў прышчэпы. На прышчэпе кару здымаюць толькі на палове акружнасці стволіка, таму дыяметр тронка-шчэпы павінен быць значна меншым. Месца прышчэпкі абвязваюць плёнкай.

20141026Juglans regia.jpg
Маладое дрэўца

Саджанцы перасаджваюць на пастаяннае месца не пазней за 2-3-гадовага ўзрост[8]. Пасадку праводзяць вясной прышчэпленымі саджанцамі або 3—5-гадовымі сеянцамі. Мінімальная адлегласць паміж дрэвамі 8 м. Крону фарміруюць з 5—6 шкілетных галін, абрэзку робяць ранняй вясной, да пачатку руху сокаў. Азотныя ўгнаенні ўносяць кожны год, калійныя і фосфарныя — адзін раз у 2—3 гады[12].

Лепш за ўсё расце грэцкі арэх на супясчаных, досыць увільготненыхі урадлівых глебах[8].

Паспяванне тычынак і песцікаў у грэцкага арэха адбываецца ў розны час, што выключае самаапыленне. Гэта ўласцівасць спрыяе перакрыжаванаму апыленню і атрыманню паўнавартасных арэхаў. У некаторых сартоў тэрміны цвіцення жаночых і мужчынскіх кветак перакрываюцца, звычайна гэта адбываецца, калі першымі заквітаюць жаночыя кветкі. Дрэва, у якога першымі раскрываюцца мужчынскія кветкі, з'яўляецца самастэрыльным, паколькі каташак можа пыліць ад некалькі гадзін у гарачыя дні да 7 дзён у пахмурнае надвор'е.

На сёмы — восьмы год дрэва дае плады і захоўвае гэтую здольнасць да 500 гадоў. Ураджайнасць можа дасягаць 25-30 цэнтнераў з гектара.

Грэцкі арэх непатрабавальны, не патрабуе адмысловага догляду. Пакуль дрэвы не пачалі цалкам плоданасіць, у міжраддзях вырошчваюць іншыя сельскагаспадарчыя культуры (напрыклад, кукурузу).

Сарты[правіць | правіць зыходнік]

English Walnuts.jpg
Саспелыя плод і насенне грэцкага арэха

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па звестках ЭСБЕ, з сартоў грэцкага арэха найбольш распаўсюджаны ў Крыму быў ‘angulosa’ з цвердаскурымі пладамі сярэдняй велічыні, які лепш за іншых расце ў паўднёвай Расіі. Вышэй яго па якасцях пладоў танкаскуры сорт ‘tenera’; потым ішлі сорт карга-бурун з востраканечнымі пладамі і ‘maxima’ з вельмі буйнымі пладамі, але вельмі дробнымі зернямі або насеннем, прыдатнымі да ўжывання толькі ў свежым выглядзе; яго называлі «ёлачны арэх», ён ішоў на ўпрыгожванне навагодніх елак. Выдатны таксама сорт ‘serotina’, у якога позна распускаецца лісце і з'яўляюцца кветкі, а таму ён менш, чым іншыя, пакутуе ад маразоў, да ўплыву якога грэцкі арэх наогул вельмі адчувальны; а таксама ўрадлівы ‘praeparturiens’ — маларослы, які адрозніваецца раннім плоданашэннем — часам у трох-чатырохгадовым узросце. Вельмі пладаноснымі лічыліся таксама сарты ‘racemosa’, у якога па 10-13 арэхаў сядзяць разам у выглядзе гронкі, і ‘microcarpa’. Як дэкаратыўны сорт — ‘heterophylla’ і амерыканскія разнавіднасці ( ‘cinerea’, ‘nigra’ і іншыя).

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Ва Украіне раянаваны наступныя сарты: Бомба, Гроздевий, Паперовий[8]. Плады расліны сорта Бомба — вялікія, з тоўстай шкарлупінай, а Паперові — з тонкай шкарлупінай[5].

Ураджайнасць[правіць | правіць зыходнік]

Плоданашэнне ў грэцкага арэха пачынаецца з 8-10-гадовага ўзросту (пры правільным фарміраванні кроны і добрым доглядзе плоданасіць і з 4-5-гадовага ўзросту), але больш багата з 15-20 гадоў і працягваецца да 150—200 гадоў і больш позняга ўзросту. Збор арэхаў дасягае ў Малдове да 1,5-2 тысяч штук з дрэва, у Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцях Украіны — да 25 кілаграмаў, а часам звыш 150 кілаграмаў, у Крыме 25-40-гадовыя дрэвы даюць штогод 2-2,5 тысячы арэхаў.

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Juglans regia 9588.jpg
Сабраныя плады

Збіраюць арэхі ў верасні — кастрычніку, пасля ападу іх на зямлю. З сабраных арэхаў здымаюць зялёны каляплоднік, сушаць на сонцы або ў сушыльных камерах пры тэмпературы не вышэй 60 °C. Вільготнасць прасушаных арэхаў не павінна перавышаць 10 %. З дапамогай калібровачных машын арэхі сартуюць, правяраюць на якасць і складаюць у папяровыя або тканевыя мяшкі вагой 30-50 кг. Тэрмін захоўвання два-тры гады.

Выхад ядра ад танкасценных арэхаў складае каля 50 % ад масы пладоў, таўстасценных — 30-35 %[6]. Па якасці грэцкія арэхі падзяляюць на тры гатункі (ДАСТ 16832-71), што залежыць ад памеру арэхаў. Да вышэйшага гатунку ставяцца арэхі з дыяметрам 28, першаг — 25, другога — 20 мм. Выхад зерня з арэхаў складае (%): вышэйшага гатунку 50, першага — 45, другога — 35[6].

Лісце збіраюць вясной і ў пачатку лета ў сухое надвор'е і пасля таго, як знікне раса. Яго абрываюць і складаюць у кошыкі або мяшкі, затым сушаць на сонцы або пад намётамі, рассцілаючы тонкім пластом (23 см) на паперы або тканіне[3]. Счарнелае лісце адкідаюць. Сухой сыравіны атрымліваецца 23-25 %. Захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

Каляплоднікі збіраюць пры нарыхтоўцы пладоў, разразаючы іх напалову, адкідаючы пашкоджаныя часткі. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 30-40°. Сухой сыравіны атрымліваецца 2 %. Сыравіну пакуюць у мяшкі і захоўваюць звычайным спосабам.

Зялёныя, недаспелыя плады збіраюць у перыяд малочна-васковай спеласці, калі ўнутраная абалонка яшчэ лёгка разразаецца нажом.

Промыслы[правіць | правіць зыходнік]

Stamp 2012 Horikh volosjkyj.jpg
Грэцкі арэх на паштовай марцы Украіны

Па звестках ЭСБЕ, на Каўказе існаваў промысел(руск.) бел., заснаваны на зрэзванні з арэхавага дрэва нарастаў(руск.) бел., якія высока шанаваліся столярамі(руск.) бел.. Звычайна такія нарасты былі каля 1,2 метра ў даўжыню і вагой 330—660 кг, але трапляліся кавалкі даўжынёй у 2,1 метра і вагой у 1300—1640 кг. У пачатку XX стагоддзя экспарт такіх нарастаў з Расіі складаў каля 1600 т на суму звыш 250 000 руб. Здабыча нарастаў вялася нядбайна, так што ў большасці выпадкаў адбывалася гібель дрэва.

Шкоднікі[правіць | правіць зыходнік]

Aceria erinea on Juglans regia backside leaf, okkernootviltmijt achterkant blad (1).JPG
Пашкоджанні ад Aceria erinea на адваротным баку лісця грэцкага арэха
Gnomonia leptostyla at Juglans regia backside leaf.jpg
Сляды ад Gnomonia leptostyla

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Плады грэцкага арэха можна бачыць на карцінах такіх мастакоў, як Абрахам ван Калраэт(англ.) бел., Альфрэд Сіслей, Антоніа Перэда(руск.) бел., Флорыс ван Шутэн(англ.) бел., Флорыс ван Дэйк(руск.) бел., Георг Флегель(руск.) бел., Ян ван Хёйсум(руск.) бел., Якаб ван Эс(англ.) бел., Жан Батыст Сімяон Шардэн(руск.) бел., Джон Данстал(англ.) бел., Луіс Мелендэс(руск.) бел., Марыя Аўэрсперг Атэмс, Вілем ван Алст(руск.) бел., Франц Ніклаўс Кёніг(англ.) бел. і іншых

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 3,16 3,17 3,18 3,19 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Орех грецкий // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 89-91. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 Орех грецкий // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 106-108. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. 5,0 5,1 Українські страви (Третє видання) — Київ: Державне видавництво технічної літератури УРСР, 1960
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 Поперечний А. М., Корнійчук В. Г. Цінність горіхової сировини та передумови до процесів її переробки / Обладнання та технології харчових виробництв Збірник наукових праць. — 2009, Вип. 20.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 183. — ISBN 5-06-000085-0.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 8,6 Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича.  — Киев: Урожай, 1985.  — с.664, ил. Тираж 120 000 екз.
  9. 9,0 9,1 9,2 Ковальчук Х. І. Вплив нетрадиційної сировини на мінеральний склад нових кексів // Обладнання та технології харчових виробництв Збірник наукових праць — 2012. — Вип. 28
  10. Лекарственные свойства сельскохозяйственных растений / Под ред. Борисова М. И. — Мн.: Ураджай, 1974. — С. 244. — 336 с.
  11. Rubin R. Walnuts May Improve Sperm Quality in Healthy Men. Researchers Now Want to See Whether Walnuts Can Help Men With Fertility Issues Become Fathers (англ.) . WebMD Health News. WebMD, LLC (Aug. 15, 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2013. Праверана 12 сакавіка 2013.
  12. 12,0 12,1 12,2 Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.
  13. 13,0 13,1 Лікарські рослини: Енциклопедичний довідник/ Відп. ред. А. М. Гродзінський.—К.: Видавництво «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992.—544с.
  14. 14,0 14,1 Товстуха Є. С. Фітотерапія.  — К.: Здоров'я, 1990 —304 с., іл., 6,55 арк. іл. Тир. 75 000 прим.
  15. D. Grosser, W. Teetz. Einheimische Nutzhölzer (Loseblattsammlung). — Herausgeber: CMA und AG Holz, 1985. — ISSN 0446-2114.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]