Перайсці да зместу

Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58: Радок 58:
* [http://albaruthenia.by.ru/war2.htm Беларусь у Другой сусветнай вайне]
* [http://albaruthenia.by.ru/war2.htm Беларусь у Другой сусветнай вайне]
* [http://www.mod.mil.by/5wow_by.html Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Беларусі]
* [http://www.mod.mil.by/5wow_by.html Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Беларусі]
* [http://www.belhistory.eu/tag/belarus-u-susvetnyx-vojnax/ Беларусь у сусветных войнах - артыкулы з часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд"]


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 16:27, 10 снежня 2010

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 (22 чэрвеня 19419 мая 1945), вайна Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў - Венгрыі, Італіі, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі,[1] Харватыі; важнейшая частка Другой сусветнай вайны (1 верасня 19392 верасня 1945). Працягвалася 1418 дзён і начэй.

Напярэдадні вайны

Перадумовы

3 сярэдзiны 1930-х гг. свет пачаў уцягвацца ў новую вайну. Грамадзянская вайна ў Iспанii, агрэсiя Iталii супраць Эфiопii, Японii супраць Кiтая, далучэнне да Германii Аўстрыi, затым Мюнхенская змова, у вынiку якой Чэхаславакiя знiкла з карты Еўропы, - такiя трагiчныя вехi развязвання другой сусветнай вайны. Калi ў канцы 1938 г. фашысцкая Германiя пачала дыпламатычны наступ на Польшчу, стварыўшы данцыгскi крызiс i рыхтуючыся да вайны, урад СССР у сакавiку 1939 г. пачаў у Маскве перагаворы з прадстаўнiкамi ўрадаў Англii i Францыi аб заключэннi дагавора аб узаемнай дапамозе. Дэлегацыя СССР прапанавала акрамя заключэння пакта аб узаемнай дапамозе аказаць падтрымку ўсiм усходнееўрапейскiм краiнам, якiя мяжуюць з СССР. Такi крок стаў бы эфектыўным пачаткам працэсу стварэння сiстэмы мiжнароднай бяспекi ў Еўропе i свеце. Польшча адмовiлася ад такой прапановы. Падчас перагавораў ваенных мiсiй СССР, Англii i Францыi аб арганiзацыi сумеснай абароны супраць агрэсii ў Еўропе кiраўнiк савецкай дэлегацыi К. Варашылаў 14 жнiўня 1939 г. пры заключэннi дагавора аб узаемнай дапамозе i ваеннай канвенцыi паставiў умову: прапусцiць савецкiя войскi праз польскую тэрыторыю, каб яны маглi непасрэдна сутыкнуцца з ворагам, калi ён нападзе на Польшчу, або праз румынскую, калi агрэсар нападзе на Румынiю. Гэта прапанова не была прынята. Мiнiстр замежных спраў Польшчы заявiў, што яго ўрад такi дагавор заключаць не збiраецца. Тым часам становiшча паблiзу мяжы СССР абвастрылася. 22 сакавiка 1939 г. гiтлераўцы занялi Клайпедскую вобласць. Лiтва заключыла дагавор з Германiяй. Былi заключаны дагаворы аб ненападзе Германii з Лiтвой i Эстонiяй. У летнiя месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Армii давялося адбiваць японскую агрэсiю ля возера Хасан, ракi Халхiн-Гол. У такiх абставiнах I. Сталiн i В. Молатаў самастойна прынялi рашэнне аб заключэннi з Германiяй дагавору аб ненападзе i спынiлi перагаворы з Англiяй i Францыяй. 23 жнiўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасцi I. Сталiна падпiсалi акт аб ненападзе тэрмiнам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якiм размяжоўвалiся сферы ўплыву Германii i СССР. Паводле тэксту пратакола Лiтва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германii, а Вiльня аднесена да Лiтвы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вiсла, Сан, а таксама Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя i Бесарабiя ўвайшлi ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовiлiся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты. На другi дзень пасля ратыфiкацыi дагавору Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасня 1939 г., германскiя войскi без абвяшчэння вайны напалi на Польшчу. 3 верасня Францыя i Англiя аб'явiлi вайну Германii. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супрацiўленне польскай армii ля Вестэрплятэ, Гдынi, Модлiна, Варшавы не змагло процiстаяць армii гiтлераўскага рэйха. Польскi ўрад i камандаванне не змаглi арганiзаваць эфектыўную абарону i на трэцi тыдзень пасля пачатку вайны пакiнулi краiну. Праз два тыднi нямецкiя войскi акупiравалi ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.

Дагавор аб сяброўстве i гранiцах

Дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР быў падпiсаны 28 верасня 1939 г. Пакт аб ненападзе i дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР, сакрэтныя пратаколы да iх падлягалi хуткай ратыфiкацыi; абвяшчалi неабмежаваны нейтралiтэт у выпадку вайны з трэцяй дзяржавай; негатыўна паўплывалi на мiжнародны рабочы рух; падзялiлi Еўропу на сферы ўплыву памiж Германiяй i СССР; "развязалi рукi" Германii для пачатку адкрытых ваенных дзеянняў у Еўропе. 28 верасня 1939 г. у Маскве быў падпiсаны дагавор памiж СССР i Германiяй аб сяброўстве i гранiцах, па якiм ўстанаўлiвалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лiнii Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запiсана дамоўленасць аб уваходзе тэрыторыi Лiтвы ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблiнскае i частку Варшаўскага ваяводстваў, якiя ўвайшлi ў сферу ўплыву Германii. 7 кастрычнiка 1939 г. па рашэннi ўрада СССР Лiтве былi перададзены Вiльня i Вiленскае ваяводства,.а летам 1940 г. - Свянцянскi i Гадуцiшкаўскi раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага i Свiрскага раёнаў.

Далучэнне Заходняй Беларусі

Асноўны артыкул: Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Нацысцкая Германiя напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на СССР. Але Сталiн, каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi 17 верасня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, Савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi. Чырвоная Армiя прасоўвалася хутка. Месцамi ёй дапамагала насельнiцтва, дзейнiчалi партызанскiя групы. Пераважная большасць польскiх войскаў здавалася без бою. У час паходу ў Заходнюю Украiну i Заходнюю Беларусь загiнула 737 i было паранена 1862 салдаты i афiцэры Чырвонай Армii. Да 25 верасня Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Армiяй. Ужо 22 верасня генерал Гудэрыян i камбрыг Крывашэiн на галоўнай вулiцы Брэста прынялi парад германскiх i савецкiх войскаў, затым савецкiя войскi былi адведзены за Буг. Падобныя парады адбылiся ў Львове i Пiнску.

Галоўнакамандуючы Войска Польскага Э. Рыдз-Смiглы 17 верасня 1939 г. у час пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Армii ў Заходняй Беларусi загадаў сваiм падначаленым: ухiляцца ад узброеных сутычак з Чырвонай Армiяй; аказваць супрацiўленне ў выпадку адкрытага нападу Чырвонай Армii; аказваць супрацiўленне ў выпадку спроб раззбраення Чырвонай Армiяй.

Гл. таксама: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939

Пачатак вайны

22 чэрвеня 1941 года ў 3:15 раніцы нацысцкая Германія напа­ла на Савецкі Саюз.

У гэты ж дзень на базе Заходняй асобай ваеннай акругі быў створаны Заходні фронт. У яго склад увайшлі 3, 4, 10, 13-я арміі. З першых дзён вайны войскі Заходняга фронту прынялі на сябе ўдар перавышаючых сіл ворага. Яны вялі цяжкія абарончыя баі ў Беларусі (абарона Брэсцкай крэпасці, Брэста, Мінска, Магілёва, Віцебска, Гомеля), наносілі контрудары пад Гроднам, Віцебскам і інш., удзельнічалі ў Смаленскай бітве, абарончых аперацыях на подступах да Масквы, у контрнаступленні пад Масквой.

Гл. таксама: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941

Акупацыйны рэжым

Адміністрацыйны падзел

Паўночна-заходнiя раёны Брэсцкай вобласцi i Беластоцкую вобласць з гарадамi Гродна i Ваўкавыскам акупанты далучылi да Усходняй Прусii: паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомельскай абласцей па лiнii 20 км на поўнач ад чыгуначнай лiнii Брэст-Гомель адышлi да рэйхскамiсарыята "Украiна": паўночна-заходнiя раёны Вiлейскай вобласцi ўключылi ў генеральную акругу Лiтвы, Вiцебскую, Магiлёўскую, большую частку Гомельскай i ўсходнiя раёны Мiнскай абласцей перадалi ў зону аператыўнага тылу групы армiй "Цэнтр". У склад генеральнай акругi Беларусi увайшлi Баранавiцкая, частка Вiлейскай, Мiнскай, Брэсцкай, Пiнскай i Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыi БССР, Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамiсарыята "Остланд" i падзелена на 10 акруг: Баранавiцкую, Барысаўскую, Вiлейскую, Ганцавiцкую, Глыбоцкую, Лiдскую, Мiнскую, Навагрудскую, Слонiмскую, Слуцкую. Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусi была падпарадкавана вайсковай адмiнiстрацыi, яе кiраванне захавалася пазней на значнай частцы Усходняй i Цэнтральнай Беларусi.

Акупацыйныя органы ўлады i самакiравання

Акупацыйныя органы ўлады i самакiравання на тэрыторыi Беларусi ў часы Вялiкай Айчыннай вайны:

  • Генеральны камiсарыят Беларусi;
  • акругi (гебiты; на чале - гебiткамiсар);
  • управы (гарадскiя, раённыя, павятовыя - бургамiстр);
  • валасныя ўправы (валасны старшыня);
  • вёскi(стараста, солтыс, войт).

Генеральны камiсар Беларусi да верасня 1943 г. - Вільгельм Кубэ. Забiты падчас аперацыi рэалiзаванай беларускiмi партызанамi i падпольшчыкамi 22 верасня 1943 г. Забойства Генеральнага камiсара Беларусi Вiльгельма Кубэ 22 верасня 1943 г. ажыццявiлi па заданнi камандавання партызанскага атрада "Дзiмы": Алена Мазанiк, Нiна Траян i Марыя Осiпава. Генеральны камiсар Беларусi пасля верасня 1943 г. - А. Готберг.

Гл. таксама Савецкі партызанскі рух, 1941-1944

Канец вайны

Тэрыторыя Беларусі была вызвалена ў 1943-44 гг.

4 красавіка 1944 г. Заходні фронт быў перайменаваны ў 3-і Беларускі, яго левае крыло - у 2-і Беларускі, 3-м Беларускім фронтам камандавалі генерал арміі Чарняхоўскі І.Д. (красавік 1944 г. - люты 1945 г.), Маршал Савецкага Саюза Васілеўскі А.М. (люты - красавік 1945 г.), генерал арміі Баграмян І.Х. (красавік - жнівень 1945 г.). Войскі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічалі ў аперацыях "Баграціён" і ва Усходне-Прускай.

Вынікі вайны

У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі была разбурана 209 гарадоў, у тым ліку амаль поўнасцю Мінск, у якім захавалася толькі 4—5 буйных будынкаў (гэта было прычынай прапаноў аб пераносе сталіцы ў Магілёў). Была разбурана і спалена каля 9200 вёсак (628 — з жыхарамі). Знішчана 10338 прамысловых прадпрыемстваў і амаль усе электрастанцыі. Транспарт таксама знаходзіўся ў заняпадзе. Пасля Рэйкавай вайны былі знішчаны амаль усе чыгуначныя шляхі.

Гл. таксама

У Сеціве

Зноскі

  1. У Фінляндыі лічаць свой удзел у вайне супраць СССР (1941—1944) асобнай вайной, скіраванай на выпраўленне несправядлівасцяў, прычыненых Фінляндыі Савецкім Саюзам у выніку савецка-фінскай вайны (1939-1940).

Шаблон:Link FA