Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі
Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі | |
---|---|
Romuald Zdzisław Klekowski | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 2015 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Польшча |
Род дзейнасці | біёлаг, эколаг, выкладчык універсітэта, акіянолаг, гідрабіёлаг |
Навуковая сфера | Экалогія, гідрабіялогія, акіяналогія, біяэнергетыка |
Навуковая ступень | доктар габілітаваны |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік Польскай АН, замежны член НАН Беларусі |
Альма-матар | Лодзінскі ўніверсітэт |
Член у | |
Узнагароды |
Рамуа́льд Здзі́слаў Кляко́ўскі[3] (польск. Romuald Zdzisław Klekowski; 1 студзеня 1924, горад Пінск) — польскі навуковец у галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі. Доктар габілітаваны (1966), прафесар (1970). Акадэмік Польскай АН (1994; чл.-кар. з 1979), замежны член НАН Беларусі (1995).
Біяграфія
Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт (1950). У 1945—1952 гг. асістэнт, ад'юнкт Лодзінскага ўніверсітэта. У 1952—1972 гг. загадчык лабараторыі біяэнергетыкі, у 1970—1973 гг. намеснік дырэктара Інстытута эксперыментальнай біялогіі Польскай АН. У 1973—1982 гг. дырэктар, адначасова з 1975 загадчык лабараторыі Інстытута экалогіі Польскай АН. У 1970—1973, 1984—1986 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук Польскай АН, у 1987—1995 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Польскай АН. З 1995 г. член сакратарыята Аддзялення біялагічных навук Польскай АН і з 1996 г. прафесар Міжнароднага цэнтра экалогіі Польскай АН. У 1992—2002 — Старшыня Навуковай рады Аддзела біялогіі Антарктыкі Польскай акадэміі навук.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі і біяэнергетыкі жывых арганізмаў. Арганізатар з 1969 польскіх палярных экспедыцый у Антарктыцы. Даследаваў энергетычныя працэсы, якія праходзяць на розных узроўнях арганізацыі жывой матэрыі. Распрацаваў навукова-метадычныя падыходы для аналізу патокаў энергіі ў экасістэмах. Каардынатар і арганізатар буйных праектаў, што выконваюцца ў рамках Польскай АН у галіне аховы прыродных рэсурсаў. Член Камітэта па экалогіі Польскай АН.
У 1965—1998 — рэдактар «Polskiego Archiwumu Hydrobiologii».
Навуковыя працы
Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Сярод іх:
- Elements of Energy Budget of Tribolium Castaneum (Hbst) in its Developmental Cycle (współautorzy: T. Prus, H. Żyromska-Rudzka). W: «Secondary productivity of terrestrial ecosystems» (Ed: K. Petrusewicz). PWN, Warszawa 1967
- Bioenergetic Budgets and Their Application for Estimation of Production Efficiency, «Pol. Arch. Hydrobiol.», 17(1/2), 1970
- Physiological Approach to Ecological Bioenergetics (współautor A. Duncan). W: «Methods for ecological bioenergetics», (Eds: W. Grodziński, A. Duncan), Oxford, London, Edinburgh, Melbourne; Blackwell Scientific Publications:15.64 (IBP Handbook No 24), 1975
- Respiratory Metabolism of some Pelagic Copepods from the Equatorial Countercurrent of the Indian Ocean (współautor L. I. Sazhina), "Ecological systems in dynamic active zones of Indian Ocean. 14th cruise of the R/V «Professor Vodyanitskiy», «Pol. Arch. Hydrobiol.», 32(3/4), 1985
- Metabolizm energetyczny (Energy metabolism), współautor K. W Opaliński. W: «Bioenergetyka zwierząt zmiennocieplnych» (Ecological bioenergetics of poikilothermic animals), Eds: R. Z. Klekowski, Z. Fischer. Warszawa; Polska Akademia Nauk, Wydział II Nauk Biologicznych, 1993
- Atlas of the Marine Flora of South Spitsbergen. IO PAN, Gdańsk, 1995 (edited by Romuald Z. Klekowski and Jan Marcin Węsławski)
- Modelowanie matematyczne procesów ekologicznych', współautor; 1996
- Modelowanie komputerowe w ekologii, wspólnie z Vladymirem V. Menshutkinem; Towarzystwo Naukowe KUL, 2002, ISBN 83-7306-118-5.
Ушанаванне
Узнагароджаны медалём Перамогі і Свабоды (1947), крыжам Кавалера Ордэна адраджэння Польшчы (1971), крыжам Камандора Ордэна Адраджэння Польшчы (1977), крыжам Камандора з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы (1986).
Зноскі
- ↑ Współcześni uczeni polscy: słownik biograficzny / пад рэд. J. Kapuścik — Ośrodek Przetwarzania Informacji, 1999. — Т. 2. — С. 336. — ISBN 83-905295-4-8 Праверана 19 верасня 2022.
- ↑ http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KLEKOWSKI,%20Romuald%20Zdzis%C5%82aw Праверана 26 сакавіка 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя ў 18 тт. — Т.8. — С. 354
Спасылкі
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 5 мая
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці польскай біялогіі
- Постаці гідрабіялогіі
- Постаці польскай экалогіі
- Постаці акіяналогіі
- Постаці біяфізікі
- Постаці польскай навукі
- Дактары навук
- Акадэмікі Польскай акадэміі навук
- Замежныя члены НАНБ
- Даследчыкі Антарктыкі