Артыстона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:30, 27 ліпеня 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Артыстона
Нараджэнне каля 535 да н.э.
Смерць пасля 506 да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Кір II
Маці і Касандана
Муж Дарый I
Дзеці Арсам, Гобрый, Арсам, сын Дарыя I[d] і Артазостра
Нацыянальнасць персыянка
Веравызнанне зараастрызм
Дзейнасць арыстакратка

Артыстона (стар.-перс.: Artastūnā, па-эламску: Ir-taš-du-na, Ir-da-iš-du-na, стар.-грэч.: Aρгνσгωη; каля 535 да н.э. — пасля 506 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і, верагодна, Касанданы; жонка караля Дарыя І.

Разам са сваёй сястрой Атосай і пляменніцай Парміс стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Паколькі была яшчэ цнатлівай, можна меркаваць, што нарадзілася каля 535 да н.э. Паводле Герадота, была ўлюбёнай жонкай. Узгадваецца таксама ў персепальскіх таблічках, адкуль вядома, што была дастаткова незалежнай ад свайго мужа: уласнаручна выдавала загады па забеспячэнні сваіх падначаленых у сваіх уласных мястэчках Міранду, Кукнака, Матанан.

Нарадзіла Дарыю прынамсі двух сыноў Арсама і Гобрыя і дачку Артазостру.

Была жыва яшчэ ў 506 да н.э., калі атрымала ад Фарнака сто авечак.

Зноскі

Літаратура