Атоса
Атоса | |
![]() | |
Дзейнасць: | валадарная каралева |
---|---|
Веравызнанне: | зараастрызм |
Нараджэнне: | каля 550 да н.э.
|
Смерць: | каля 475 да н.э., ці да 515 да н.э. |
Пахаванне: | |
Дынастыя: | Ахеменіды |
Бацька: | Кір II |
Маці: | і Касандана |
Муж: | Камбіз II, Бардыя і Дарый I |
Дзеці: | Ксеркс I, Масіст[d] і Ахемен |
Атоса (па-старажытнаперсідску Hutausā/Hutauthā; каля 550 да н.э. — каля 475 да н.э., ці да 515 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і Касанданы; жонка каралёў Камбіза II, Гаўматы і Дарыя І. Яе імя перакладаецца як «Абдораная дабром».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Напачатку была жонкай свайго зводнага брата Камбіза II, які дзеля гэтага мусіў змяніць заканадаўства, якое з гэтага часу давала каралю права не падпарадкоўвацца законам. Пасля смерці Камбіза стала жонкай новага караля гаўматы. Пасля захопу ў 522 да н.э. улады Дарыем І, разам са сваёй сястрой Артыстонай і пляменніцай Парміс стала яго жонкай як задатак прызнання апошняга каралём Персіі.
Была адной з самых адукаваных жанчын свайго часу, умела пісаць, уласнаруч кіравала адміністраваннем каралеўскага палаца. Карысталася вялікай павагай і ўплывам, што дало ейнаму першынцу Ксерксу заняць каралеўскі пасад пасля смерці бацькі, хоць у Дарыя I былі і старэйшыя сыны (Артабазан, Арыябігн і іншы невядомы па імені). Лічыцца, што менавіта пад уплывам Атосы, Ксеркс I патрапіў пад уплыў магаў і адмовіўся ад талерантнае рэлігійнае палітыкі бацькі, што выявілася ў разбурэнні храмаў Вавілоніі і Грэцыі. Як пісаў Герадот (VII,3), «Атоса заўсёды дасягала таго, што хацела». Паводле яго ж, аддавала перавагу грэчаскім рабам.
Апроч Ксеркса нарадзіла Дарыю яшчэ прынамсі трох сыноў Ахемена, Гістаспа і Масіста.
Па адной з версій памерла да ўзыходжання Ксеркса I на пасад, магчыма да 515 да н.э. Аднак Герадот і Эсхіл сцвярджалі, што яна была яшчэ жывая падчас паходу Ксеркса I на Грэцыю ў 480 да н.э.
Атоса ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
- Атоса была адным з галоўных персанажаў трагедыі Эсхіла «Персы».
- Атоса была таксама адной з ключавых дзеючых асоб рамана Гора Відала «Стварэнне».