Артазостра
Выгляд
| Артазостра | |
|---|---|
| перс.: Arta-zausri | |
| Нараджэнне | VI стагоддзе да н.э. |
| Смерць | V стагоддзе да н.э. |
| Бацька | Дарый I |
| Маці | Артыстона |
| Муж | Мардоній[1] |
| Дзеці | Artontes[d] |
| Нацыянальнасць | персіянка |
| Веравызнанне | зараастрызм |
Артазостра (стар.-перс.: Arta-zausri) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Дарыя I і Артыстоны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Герадота, была выдадзеная замуж за Мардонія, сына Гобрыя, незадоўга да таго, як той узначаліў персідскае войска ў Фракіі і Македоніі. Магчыма, узгадваецца ў клінапісных таблічках, датаваных 498 да н.э., як «жонка Мардонія, дачка цара», якая атрымала грошы на паездку разам з Мардоніем і Радушнамуей (Ардушнамуей; магчыма, жонкай Мардонія). Некаторыя даследчыкі лічаць, што Радушнамуя і была той неназванай па імі жонкай Мардонія.
Магчыма, была маці сына Мардонія Артонта.
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Mardonius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 826.