Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка

53°53′13″ пн. ш. 27°32′06″ у. д.HGЯO{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:14, 20 кастрычніка 2017, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
Выява лагатыпа
Краіна
Адрас  Беларусь, Мінск,
вул. Фабрыцыуса, 28, 220007
Заснавана 1940
Фонд
Склад фонду выданні па медыцыне і ахове здароўя
Аб'ём фонду 900 тыс.
Іншая інфармацыя
Дырэктар Сарока Уладзімір Мікалаевіч
Вэб-сайт rsml.med.by

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь заснавана ў Мінску ў 1940 годзе. Фонд бібліятэкі з'яўляецца нацыянальным здабыткам і налічвае больш за 900 тыс. айчынных і замежных дакументаў. Штогод бібліятэка атрымлівае больш за 17 тыс. экзэмпляраў выданняў па медыцыне і ахове здароўя і мае ўнікальны збор рэдкіх кніг па медыцыне, сярод якіх ганаровае месца займаюць старажытныя друкаваныя выданні Гіпакрата, Авіцэны і літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст.

Са студзеня 1995 года рашэннем Еўрапейскага рэгіянальнага бюро сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) бібліятэка стала Цэнтрам дакументацыі СААЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006 г. у структуру бібліятэкі ўвайшоў Музей гісторыі медыцыны Беларусі.

Спасылкі