Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
Logologo.jpg
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
Краіна
Адрас Flag of Belarus.svg Беларусь, Мінск,
вул. Фабрыцыуса, 28, 220007
Заснавана 1940
Фонд
Склад фонду выданні па медыцыне і ахове здароўя
Аб'ём фонду 900 тыс.
Іншая інфармацыя
Дырэктар Сарока Уладзімір Мікалаевіч
Вэб-сайт rsml.med.by

Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь заснавана ў Мінску ў 1940 годзе. У 1976 годзе ўзведзены новы будынак бібліятэкі па вул. Фабрыцыуса па праекце архітэктара Ноны Якушка[1].

Фонд бібліятэкі з’яўляецца нацыянальным здабыткам і налічвае больш за 900 тыс. айчынных і замежных дакументаў. Штогод бібліятэка атрымлівае больш за 17 тыс. экзэмпляраў выданняў па медыцыне і ахове здароўя і мае ўнікальны збор рэдкіх кніг па медыцыне, сярод якіх ганаровае месца займаюць старажытныя друкаваныя выданні Гіпакрата, Авіцэны і літаратура ХІХ — пачатку ХХ ст.

Са студзеня 1995 года рашэннем Еўрапейскага рэгіянальнага бюро сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) бібліятэка стала Цэнтрам дакументацыі СААЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2006 г. у структуру бібліятэкі ўвайшоў Музей гісторыі медыцыны Беларусі.

Зноскі

  1. Якушко Нонна Герасимовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]