Анджэй Рахуба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэй Рахуба
польск.: Andrzej Rachuba
Дата нараджэння 29 мая 1951(1951-05-29) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы

Анджэй Рахуба (польск.: Andrzej Rachuba; нар. 29 мая 1951, Пултуск, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польскі гісторык, супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай Акадэміі навук, прафесар. Адзін з аўтарытэтных польскіх знаўцаў гісторыі Рэчы Паспалітай і ВКЛ[1].

Біяграфія

У 1979 атрымаў ступень доктара на Гістарычным аддзеле Варшаўскага ўніверсітэта. У 1989 атрымаў ступень доктара.

Бібліяграфія

  • Рахуба Анджэй Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай, 1569—1763 гг. / Анджэй Рахуба. — Мінск : Медысонт, 2008. — 424 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»; 16). — ISBN 978-985-6887-19-5[2][3].
  • Рахуба Анджэй Мабілізацыйны высілак ВКЛ пад час вайны 1654–1667 г. // Беларускі Гістарычны Агляд : Навуковы часопіс. — 2008. — Т. 15, сш. 1—2. — ISSN 1392-902Х.

Зноскі

  1. У Магілёве прайшлі Сапегаўскія чытаньні. БелаПАН (26 красавіка 2004). Праверана 26 мая 2013.
  2. Рахуба А.. 425 гадоў з дня зацвярджэння Трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага. Прэзідэнцкая Бібліятэка РБ. Праверана 25 мая 2013.
  3. Рахуба Анджэй. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569—1763 гг.. knihi.by. Праверана 25 мая 2013.