Мікалай Васілевіч Азбукін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васільевіч Азбукін
Дата нараджэння 16 (28) ліпеня 1894
Месца нараджэння Бабруйск
Дата смерці 24 лістапада 1943(1943-11-24) (49 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, эканаміст
Навуковая сфера геаграфія
Месца працы
Альма-матар Пецярбургскі ўніверсітэт
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Географія Эўропы»

Мікалай Васільевіч Азбукін[1] (1894, Бабруйск24 лістапада 1943, ?), беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Блізкі сябар Аркадзя Смоліча[2].

Біяграфія

Паходзіў з сям'і патомных дваранаў. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце[1]. Пасля сканчэння вучобы выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі[1]. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. Падчас польскай акупацыі ў 1919 годзе арыштаваны. Восенню 1920 года стаў дырэктарам бабруйскай школы імя Я. Купалы. Увесну 1921 года зноў арыштаваны ўжо савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. З 1921 працаваў у Мінску: у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у Інстытуце беларускай культуры[1], з 1929 на кафедры геаграфіі АН БССР. У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну.

Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі[1], сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 10510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 у зняволенні. Паводле сведчання Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР[2]. Рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР.

Творы

Асноўныя працы прысвечаны вывучэнню геаграфіі Беларусі і іншых краін[1].

  • Географія Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А. Смолічам);
  • Азбукін М. В. Нашы мястэчкі (Матэрыялы да геаграфічнага слоўніка) // Наш край. 1925. № 2-3.
  • Мястэчка Шацак // Наш край. 1927, № 1.
  • Азбукін М. В., Смоліч А. А. Географія па-заэўрапейскіх краёў. — Менск, 1925 (у суаўтарстве з А. Смолічам)
  • Азбукин Н. В. Населенные местности Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сб. статей. Мн. 1927. 211 с. — С. 171—194
  • Азбукін М. В. Школьная карта Беларусі. — Менск, 1925 (разам з А. Смолічам)
  • Азбукін М. Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР / Матар'ялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі / Пад рэд. А. Смоліча. Т1. Мн. 1928.

Зноскі

  1. а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б Азбукин Николай Васильевич (руск.)

Літаратура

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікалай Васілевіч Азбукін


  • ЭГБ, т. 1
  • Возвращенные имена: сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. Мн. 1992. — С. 16-17.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.